25 кастрычніка на базе Ракаўскага ЦНТ для вучняў старэйшых класаў Ракаўскай СШ адбылася пазнавальная гадзіна “Ад прадзедаў спакон вякоў…” Гэта своеасаблівы ўрок фальклору, напрацягу якога падлеткі пазнаёміліся з працай установы. Паглядзелі фрагменты з народнай драмы “Цар Ірад”, пазнаёміліся з традыцыйнымі музычнымі інструментамі , касцюмам. Напрыканцы мерапрыемства ўвазе падлеткаў была прадстаўлена канцэртная праграма ў выкананні “узорнага” фальклорнага гурта “Вянок” (маст.кір. Е.С.Пятроўская).


