Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

У рамках Года малой радзімы

09.11.2018

      Неардынарна вырашылі правесці выхадны дзень 7 лістапада ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”  ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры”, да якіх далучылася і кіраўнік народнага аб’яднання майстроў “Скарбніца” Наталля Кліменак.

   Напачатку ўсе разам накіраваліся ў Вішнева, дзе ўсклалі кветкі і запалілі лампадкі на магілах двух слаўных творцаў-землякоў – Канстанцыі Буйло і Пятра Біталя, аддалі ім даніну памяці і пашаны.

    Пасля паехалі ў в. Адамова, дзе  сяброўка па “Руні” Людміла Садоўская ў былым доме бацькоў мужа стварыла ўласны Дом аўтарскіх работ – “ДАР”. Тут усе яшчэ раз пераканаліся, які шматгранна таленавіты, апантаны творчасцю чалавек Людміла Вячаславаўна. На ўсіх сценах залы вышытыя ёй карціны падабраныя па тэмах  і памерах, на секцыі падзелкі з розных матэрыялаў, а паміж усім – яе ж вершы.  Гаспадыня “ДАРа”  зрабіла своеасаблівую творчую справаздачу перад сябрамі па пяры, чытала свае  вершы-роздумы пра жыццё і лёс, важнасць дарыць людзям дабрыню і любоў.  І ў адказ пачула нямала добрых, шчырых слоў.  Галіна Гражынская, Валянціна Гіруць-Русакевіч, Марыя Шакун прачыталі свае сугучныя тэме  вершы.  Тут жа, за салодкім сталом, адбылася прэм’ера песні Наталлі Жызнеўскай  “Бацькаўшчына”, якую яна выканала пад уласны акампанемент на баяне, а прыпеў падхапілі ўсе.

    Духам творчасці, адданасці роднай зямельцы  і шчырага сяброўства была напоўнена гэтая сустрэча.