Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Мерапрыемства

13.11.2018

         10 лістапада  2018 года азначаны пачаткам творчых справаздач калектываў  клубных устаноў раёна за год.  Камісія ў складзе начальніка ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі  Адамовіча В.М., дырэктара ДУК “Валожынскі РЦК” Конаўка А.І. , метадыстаў і спецыялістаў гэтай установы   наведалі Вішнеўскі сельскі дом культуры, Багданаўскі сельскі цэнтр культуры, Падбярэзскі сельскі цэнтр культуры.

     Кожная ўстанова падрыхтавала сваё  мерапрыемства,  ў якім адлюстравала працу гурткоў па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву, аматарскіх аб’яднанняў, клубаў па інтарэсах, калектываў аматарскай мастацкай творчасці. Радавалі выставы работ гурткоўцаў рознага накірунку дзейнасці, выступленні калектываў.

     Сустрэча гасцей калектывам Вішнеўскага сельскага дома культуры была прадстаўлена  як  сустрэча гістарычна пражываючых у гэтай мясцовасці жыхароў.

У канцэртнай праграме выкарыстовываліся вершы мясцовага настаўніка, паэта Пятра Біталя.  Справаздачнае мерапрыемства дадзенай установы было пранікнёным і адлюстроўвала любоў да роднай старонкі. Гучалі вершы і песні ў выкананні юных артыстаў, радаваў новым рэпертуарам і  гурт “Суседзі”.

       Работнікі Багданаўскага СЦК запрасілі жыхароў і гасцей на вячоркі з песнямі, танцамі, гульнямі, у якіх прымалі ўдзел  дарослыя,  дзеці , і, вядома ж, гледачы.

  Праграма Падбярэскага сельскага цэнтра культуры была прысвечана Году малой Радзімы і пабудавана  на творах мясцовай паэткі, члена народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”  Зінаіды Геранімаўны Гасціловіч, пачэснага госця мерапрыемства.

   У чарговы раз усе ўстановы падцвердзілі сваю працу, працу сваіх клубных фарміраванняў і атрымалі неабходныя заўвагі  і прапановы па паляпшэнню яе.