Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

17 лістапада адбыўся працяг творчых справаздач калектываў аматарскай мастацкай творчасці клубных устаноў раёна

21.11.2018

Першым  на шляху   камісіі быў Бабровіцкі культурна-спартыўны  цэнтр. Сапраўднае свята зладзілі работнікі ўстановы для сваіх юных наведвальнікаў. “Ля самавара  на імяніны”, пад такой назвай адзначалі День імянінніка маленькія жыхары аграгададка “Бабровічы”. Уразілі па -святочнаму ўпрыгожаная сцэна і  зала,  выставы работ  удзельнікаў гурткоў,  музычныя падарункі імяніннікам, гульні, конкурсы з казачнымі персанажамі і, вядома ж, з  сюрпрызам святочны торт.

   Работнікі Дорскага сельскага дома культуры прапанавалі гледачам канцэртную праграму складзеную па восеньскіх матывах. Салісты, дарослыя і маленькія, удзельнікі танцавальных калектываў,  падаравалі прысутным добры настрой. Падабаліся  выставы вырабаў  удзельнікаў гурткоў па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву  з салёнага цеста, кіраўніком якога з’яўляецца майстар сваёй справы Вольга  Валер’еўна Арлавец.

   Пераступаючы парог Пугачоўскага сельскага дома культуры прыемна ўразіла  прыгожая выстава работ удзельнікаў гурткоў “Умелыя ручкі” і “Фантазёры”, кіраўніком якіх з’яўляецца Ганна Францаўна Янчэўская. Юная пара абаяльных  вядучых  дастойна прадстаўляла ўдзельнікаў  аматарскіх аб’яднанняў,  спевакоў,  чытальнікаў.  Кожнае выступленне  ўдзельнікаў канцэртнай праграмы “В вихре  творчества” гледачы сустракалі апладысментамі.

    Адзіны ў раёне  Суднікаўскі сельскі клуб знайходзіцца ў аграгарадку “Суднікі”. Сваю творчасць прадаманстравалі   ўдзельнікі і  гэтай установы. Спадабаліся салісткі  фальклорнага гуртка «Крынічка» Віялета Сяўрук і Софія Янушкевіч, якія вельмі эмацыянальна выконвалі беларускія народныя песні, удзельнікі вакальнага гуртка “Музычны калейдаскоп”. Юныя акцёры  тэатральнага гуртка  прадставілі сцэнічныя мініяцюры, байку.

   Удзельніцы вакальнага гуртка Тамара Багдановіч і Жана Мойса пранікнённа спявалі песні, а выстава вырабаў  з  бісера  пазнаёміла з творчасцю гурткоўцаў “Бусінка”.

     У цэлым,  па выніках творчых справаздач, праца клубных устаноў  раёна,  ацэнена камісіяй станоўча.