Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Прэзентацыя ў сталічнай бібліятэцы

27.11.2018

      Па ініцыятыве выдавецтва “Чатыры чвэрці” у Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы г. Мінска 22 лістапада прайшла прэзентацыя кнігі паэтэсы з г.Валожына Валянціны Гіруць-Русакевіч “На нітцы часу”, якая выйшла сёлета ў  серыі “Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі”.

     Шчырыя, цёплыя віншаванні дырэктара выдавецтва “Чатыры чвэрці” Ліліяны Анцух, старшыні Мінскага абласнога аддзяленя Саюза пісьменнікаў Беларусі Святланы Быкавай, удзельнікаў народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” ДУК “Валожнскі РЦК”, якія пыехалі павіншаваць свайго  кіраўніка з такой падзеяй, а таксама сяброў-аднакурснікаў перамяжоўваліся вершамі паэтэсы  і песнямі на яе словы ў выкананні салістаў Валожынскага раённага цэнтра культуры, расповядам вядучай вечарыны пра жыццёвы і творчы шлях паэтэсы. А  на мультымедыйным экране можна было ўбачыць самыя адметныя моманты з яе жыцця.