Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Віншавалі творцу-земляка

27.11.2018


24 лістапада ў Валожынскай раённай бібліятэцы адбылася творчая вечарына старэйшага ўдзельніка народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь Валожынскага РЦК, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Яўгена Зялкоўскага, якому днямі споўнілася 85. Да таго ж напярэдпадні такога важкага юбілею ў выдавецтве “Кнігазбор” выйшла восьмая па ліку кніжка пісьменніка “Не забывай”. Мерапрыемства падрыхтавалі і правялі ўдзельнікі “Руні” і супрацоўнікі раённай бібліятэкі.

У гэты дзень Яўген Фаміч пачуў у свой адрас нямала добрых удзячных слоў, атрымаў кветкі і падарункі ад сяброў па пяры, родных людзей і паклоннікаў яго таленту. Прысутныя з задавальненнем паслухалі ўжо вядомыя і новыя вершы самабытнага творцы-земляка і песні на яго словы, якія напісаў і выканаў Уладзімір Данчанка.