«На крылах натхнення» - так называлася канцэртная праграма, з якой удзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага раённага цэнтра культуры і салісты Падбярэзскага СЦК наведаліся 8 снежня ў Беразінскі сельскі цэнтр культуры Маладзечанскага раёна.
Тэме роднага краю, непадуладнаму ўзросту пачуццю кахання прысвяцілі свае вершы Марыя Шакун, Галіна Гражынская, Надзея Агіевіч, Валянціна Гіруць-Русакевіч, песню на чые словы, а таксама на верш Мікалая Палякова выканала салістка РЦК Ірына Зянько. Песні на ўласныя вершы, а таксама сяброў па пяры падаравалі беразінцам Наталля Жызнеўская і Ірына Татун, Узнёсла і лірычна гучалі песні ў выкананні падбярэзскіх артыстаў Люліі Маразоўскай, Святланы і Ігара Гурбанаў. Кожны нумар удзячныя гледачы сустракалі шчырымі апладысментамі.


