Загадчыца Суднікаўскага сельскага клуба Часнок Таццяна Пятроўна, бібліятэкар сельскай бібліятэкі Мойса Жана Яўгеньеўна разам з удзельнікамі гурткоў клуба падрыхтавалі і 7 студзеня 2019 года правялі калядны абрад “Прыйшла Каляда!” Дзеці, перапранутыя ў калядныя персанажы , з песнямі і пажаданнямі заходзілі ў дамы аднавяскоўцаў, віншавалі іх са святам, а гаспадары - частавалі калядоўшчыкаў салодкімі прысмакамі.


