21 лютага бягучага года адбылася творчая сустрэча з майстрамі бісерапляцення, аўтарамі выставы “Разнакаляровае полымя” -Таццянай Часнок, Данутай Южык і Жаннай Мойса з вёскі Суднікі. Прысутныя пазнаёміліся з творчасцю майстроў і планамі на будучае. Кіраўнік гуртка “Бусінка” Суднікаўскага сельскага клуба Таццяна Часнок падзялілася вопытам работы з дзецьмі і падлеткамі ў гэтым накірунку.


