27 сакавіка 2019 года ў Валожынскай дзіцячай бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “І боль душы, і светлая сляза…” , прымеркаваная да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
На мерапрыемства былі запрошаны вучні СШ №2 г.Валожына, якія ў час вясновых канікул адпачываюць на аздараўленчай пляцоўцы пры школе.
Перад хлопчыкамі і дзяўчынкамі выступілі члены Мінскага абласнога аддзялення СПБ Валянціна Гіруць-Русакевіч і Марыя Шакун, а таксама ўдзельнік народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага РЦК Аляксандр Кулак, якія прачыталі свае творы, прысвечаныя грозным і гераічным ваенным гадам, заклікалі хлопчыкаў і дзяўчынак памятаць пра вялікі подзвіг, шанаваць светлую памяць загінуўшых за шчаслівае мірнае сёння, беражліва адносіцца да помнікаў героям.
А ўдзельнік “Руні” Дзмітрый Завацкі і салісты РЦК Ірына Зянько і Аляксандр Шаўчэнка выканалі песні ваенных гадоў.


