Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Свята «Агу! Вясна!»

04.04.2019

31 сакавiка 2019 года, для ўдзельнiкаў фальклорных калектываў “Вянок”, “Чыжыкі”(кір. Пятроўская Е.С.) і “Майстроўня” (кір. Ярашэвіч С.В.) на базе Ракаўскага цэнтра народнай творчасці адбылося свята “Агу! Вясна!”

Распачалася праграма з традыцыйнага дыялогу-дазволу загукаць вясну. Атрымаўшы яго, ўсе накіраваліся на абрадавую пляцоўку, нясучы на галінках падрыхтаваных загадзя птушак з паперы. Пасля абраду заклікання птушак, усе разам прагналі “за горы высокія, за рэкі глыбокія…” зіму і ладзілі карагоды, спявалі вяснянкі, бавіліся ў гульні. Завяршылася дзея спажываннем абрадавай стравы (выпечкі ў выглядзе птушак) з гарачай гарбатай, падрыхтаванымі ўдзельнікамі аматарскага аб’яднання “Рошчына” (кір. Лямбовіч Х.С.) і бацькоў.