Удзел у конкурсе прынялі вучні 9 школ раёна (з 4 па 11 клас) і навучэнцы Валожынскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя да 18 год. Юныя канкурсанты прынялі актыўны ўдзел ва ўсіх прапанаваных тэмах: “Шляхамі вызвалення”(да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў), “Мае вы родныя мясціны!”(да Года малой радзімы), “У юным сэрцы хваляванне…”(аб каханні), “На жартоўнай хвалі” ( гумарэскі, жарты, байкі).
Параможцы творчага спаборніцтва атрымалі дыпломы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама за 1, 2 і 3 месцы і падарункі. А ўручылі ўзнагароды юным канкурсантам (па намінацыях) члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Дзмітрый Краскоўскі, Марыя Шакун, Зінаіда Гасціловіч і Валянціна Гіруць-Русакевіч, якая і вяла мерапрыемства. Прысутныя ў зале змаглі пачуць не толькі вершы ўладальнікаў дыпломаў першай ступені, але і названых паэтаў, а таксама песні на іх словы.


