Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Сацыяльна-творчая праграма «Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця: у будучыню – з надзеяй»

17.04.2019

«Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця: у будучыню – з надзеяй» – пад такой назвай 33-ці год крочыць па Беларусі сацыяльна-творчая праграма. Ладзіцца яна пры падтрымцы Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС, Беларускага рэспубліканскага Саюза моладзі і Беларускага фонду міру.   

Мерапрыемства прайшло 15 красавіка ў Івянецкім гарпасялковым Доме культуры. Удзельнікамі праграмы традыцыйна сталі зоркі беларускай эстрады.

Да пачатку канцэрта ў дзіцячай школе мастацтваў прайшоў майстр-клас  па вакальна-інструментальнаму майстэрству.

А затым, на сцэне Дома культуры сваё  майстэрства падаравалі: лаўрыяты і дэпламанты Міжнародных і нацыянальных конкурсаў, салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі Дмітрый Гайдукоў (барытон), Святлана Еўтух (сапрана), Ангеліна Можар(сапрана) Галіна Сакольнік (мецца-сапрана), Андрэй Дзергай (кларнэт), беларускія народныя інструменты: Наталля Змітровіч (домра), Анатоль Цяльцоў (баян), поп-фольк гурт  “Гуляй,Бульбаш”і

лаўрэат Міжнародных конкурсаў, артыст Беларускай эстрады Дмітрый Шуканаў.

Івянчанне не шкадавалі  апладысментаў і кветак для артыстаў.

 Шчырыя, добрыя словы прагучалі  ў адрас жыхароў пасёлка ад нязменнага кардынатара праекта Кацярыны Іванаўны Копелевай.