У майстар-класе прынялі ўдзел прадстаўнікі розных узроставых катэгорый: ад шасці гадоў і да паважанага ўзросту, некаторыя дзеці прыходзілі разам з мамамі. Усе з задавальненнем пасцігалі веды і навыкі гэтага прыгожага віда традыцыйнага мастацтва нашых продкаў.


