12 чэрвеня 2019 года на базе Ракаўскага цэнтра народнай творчасці для дзяцей школьнай пляцоўкі ДУА “Ракаўская сярэдняя школа” была арганізавана і праведзена экскурсія “Ад прадзедаў спакон вякоў…”.
Напачатку школьнікі пазнаёміліся з экспанатамі выставы “Забыты скарб”, дзе атрымалі шмат цікавай інфармацыі аб тым, як быў наладжаны быт, праца і час адпачынку нашых продкаў першай паловы 20 стагоддзя. Затым наведалі майстар-клас па ткацтве паясоў і пляценню з саломкі. Завяршылася сустрэча вясёлымі карагодамі-гульнямі “Явар” і “Вароты”.


