Пачатак святу далі ўдзельнікі народнага гурта народнага гумару Дубінскога сельскага цэнтра культуры “Дубінскія фанабэры”. На вясёлым кірмашы “гандляры”-гумарысты прадавалі своеасаблівы тавар: жарты, гумар, усмешкі, пародыі, песні. Цікавымі выступленнямі радавалі ўдзельнікі калектываў аматарскай мастацкай творчасці: народны ансамбль народнай песні “Сваякі” раённага цэнтра культуры, Вішнеўскага СДК, Падбярэзскага, Багданаўскага і Сакаўшчынсакага СЦК, Бабровіцкага КСЦ, гумарыста, удзельніка народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”Дз.Г. Краскоўскага з г.п. Івянец і інш. Працавалі гандлёвыя рады, выставы вырабаў удзельнікаў раённага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца”, гурткоўцаў клубных устаноў культуры, былі прадстаўлены традыцыйныя стравы, разыгрываліся латарэі, працавалі атракцыёны для дзяцей. Усім было весела. А пастараліся ўсе гэтыя дзеі аб’яднаць ў адно цудоўнае свята рэжысёр, кіраўнік “Дубінскіх фанабэраў” Мазура Валерый Генрыхавіч і дырэктар Дубінскога сельскага цэнтра культуры Чабай Марына Уладзіміраўна.
І, як прагучалі словы вядучых на свяце:“Пакуль народ смяецца – ён на зямлі жыве!”


