16 чэрвеня з дзецьмі фальклорнага гурта “Чыжыкі” (кір. Пятроўская Е.С.) была зладжана абрадавая праграма “Сёмушны карагод”. Напачатку дзеці ладзілі карагоды, пагулялі ў традыцыйныя гульні “А мы грушку пасадзілі”, “Явар.”, “Гусі ляцяць” і інш. Потым адбыўся абрад кумлення. Завяршылася праграма салодкім сталом, арганізаваным пры дапамозе аматарскага аб’яднання “Рошчына”.


