22 чэрвеня у г. Мядзел адбыўся VIII рэгіянальны cвята-конкурс майстроў разьбы па дрэве “Разьбы зачараванне”, у якім прымалі ўдзел і майстры з Валожыншчыны: Сяргей Пупко і яго вучні – Настасся Азарэвіч і Максім Страчынскі. Па выніках конкурсу яны былі адзначаны дапломамі лаурэатаў конкурсу ў розных намінацыях і атрымалі кашоўныя падарункі.


