Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Віталі дэлегацыю сучасных беларускіх літаратараў з Мінскага гарадскога аддзялення саюза пісьменнікаў Беларусі

09.07.2019

Пятага ліпеня 2019 года ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага раённага цэнтра культуры шчыра віталі дэлегацыю сучасных беларускіх літаратараў з Мінскага гарадскога аддзялення саюза пісьменнікаў Беларусі ў складзе галоўнага спецыяліста аддзялення, паэтэсы і перакладчыцы Іны Фраловай, выкладчыкам Маскоўскага літаратурнага інстытута, сакратара саюза пісьменнікаў г.Масквы Віктара Куллэ і старшыі Мінскага абласнога аддзялення СПБ Святланы Быкавай.

Рунеўцы сустрэлі гасцей караваем і запрасілі на творчую сяброўскую сустрэчу ў гасцёўню “Руні”. Іна Фралова прадставіла ўсіх гасцей-пісьменнікаў, кіраўнік творчай суполкі Валожыншчыны Валянціна Гіруць-Русакевіч расказала пра слаўную літаратурную спадчыну Валожынскага краю і сённяшніх яе прадаўжальнікаў.

За гасцінным сталом па чарзе выступалі, чыталі свае вершы госці і ўдзелнікі “Руні”. Пасля такога творчага абмену многія госці перадалі “рунеўцам” свае кнігі, а В.Гіруць-Русакевіч перадала І.Фраловай калектыўныя зборнікі і ўласныя кнігі ўдзельнікаў свайго аб’яднання.

Паколькі сустрэча праходзіла ў дзень 75-годзя вызвалення г.Валожына ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, усе разам усклалі кветкі да брацкай магілы на плошчы Свабоды. Супрацоўнік Валожынскага краязнаўчага музея Ніна Бобрык расказала аб тых, хто тут пахаваны, аб нашай удзячнай памяці ім, а таксама правяла экскурсію па гістарычна-адметнаму цэнтру Валожына. Госці завіталі таксама ў пакой-музей “Родам з СССР”, дзе кароткі экскурс правяла Таццяна Ланько. І госці і гаспадары засталіся ўдзячнымі і ўражанымі сустрэчай, якая дапаможа наладзіць і развіваць новыя творчыя сувязі.