Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Дзень пажылых людзей

01.10.2019

Напярэдадні Дня пажылых людзей, у апошні выхадны верасня, ў Валожынскім раённым цэнтры культуры ладзілася святочнае мерапрыемства для людзей “залатога” ўзросту.

Напачатку у актавай зале шчыра віншавалі валожынцаў з такім адметным днём і падаравалі прыгожы змястоўны канцэрт удзельнікі  народнага хору ветэранаў працы “Спяваючыя сэрцы” і Клуба пажылых людзей “Верас”.

А ў фае РЦК  прадстаўнікі розных нацыянальнасцей, якія жывуць на Валожыншчыне, праз музыку, песні, танцы далучыліся да тых куточкаў зямлі, дзе яны нарадзіліся і пэўны час жылі. Прыгожую ўкраінскую песню ўспомнілі і падаравалі прысутным Рыгор і Ларыса Гладчанкі, мардоўскую песню выканала прадстаўніца мардоўскай нацыянальнасці Ганна Марачэўская.  Адну з народнасцей Арменіі (езіды) прадставіў прыгожым танцам Мамед Рашоеў, а Галіна Філяноўская праспявала малдаўскую песню.

А пасля радавалі-весялілі беларускімі песнямі, танцамі, музыкай  Ірына Кузміч і Уладзімір Юхо, Мікалай Канапацкі, Яўген Зінкевіч, якога зусім нездарма завуць “чалавек-аркестр”. Арганізатары і ўдзельнікі мерапрыемства далучылі да свята і ўсіх прысутных: разам выконвалі  песні і танцы сваёй маладосці.

Мерапрыемства прайшло па-сяброўску цёпла, шчыра, сардэчна, дзякуючы творчым і арганізатарскім здольнасцям Таццяны Ланько, а таксама кіраўнікам народнага хору ветэранаў працы “Спяваючыя сэрцы” Галіне Філяноўскай і Клуба пажылых людзей “Верас” Рыгору Гладчанку.