Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Спявалі ветэраны

09.07.2019

На мінулым тыдні ў Палацы ветэранаў г. Мінска адбыўся абласны песенны фестываль “60+”, прысвечаны 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Удзел у ім прыняла вакальная група Валожынскай раённай арганізацыі ветэранаў.

На пачатку мерапрыемства слова ўзялі заснавальнікі і галоўныя спонсары фестывалю – старшыня савета Мінскай абласной арганізацыі ветэранаў К. Б. Чарапкоўскі, намеснік старшыні Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў К. В. Шадзько і намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскай вобласці Н. А. Цупа. Яны павіншавалі ўсіх са святам і нагадалі, як шмат работы праводзіцца ў краіне, каб захаваць памяць продкаў.

Старшыня Валожынскай раённай арганізацыі ветэранаў Рыгор Мікалаевіч Русакевіч атрымаў з рук Ксеніі Валер’еўны Шадзько Падзяку за мэтанакіраваную дзейнасць па сацыяльнай абароне пажылых людзей, ветэранаў працы, Вялікай Айчыннай вайны і ў гонар 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Такімі ж былі ўзнагароджаны яшчэ два старшыні раённых арганізацый.

Вядучыя, ролю якіх выконвалі намеснік старшыні абласной арганізацыі ветэранаў Р. С. Кузьміч і наш зямляк, жыхар Івянца, паэт Д. Г. Краскоўскі, абвясцілі склад журы, і конкурсная праграма распачалася. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі 23-х раённых арганізацый ветэранаў, кожная з якіх паказала свой музычны нумар. Адразу адчувалася, што на фестываль сабраліся людзі неабыякавыя, тыя, хто сапраўды захапляецца песняй. Асабліва прыемна было бачыць на сцэне 90-гадовага ветэрана Вялікай Айчыннай вайны з Мядзельшчыны. Кожнае выкананне вызначалася сардэчнасцю, душэўнай цеплынёй, творчасцю і натхненнем. Нельга абысці ўвагай высокі ўзровень падрыхтоўкі і прафесіяналізм спевакоў. На агульным фоне выдатна выглядала і вакальная група з Валожына, у склад якой увайшлі Ларыса Дзмітрыеўна і Рыгор Іванавіч Гладчанкі, Людміла Аляксееўна Зінкіна, Лілія Іванаўна Нахай і Антон Іосіфавіч Таўгень. Калектыў прадставіў на суд журы песню “Бярозы”. Фестываль стаў сапраўдным святам, дзе кожны змог раскрыць свой талентСвае творы на суд прысутных вынес і вядучы – Дзмітрый Геранімавіч Краскоўскі.

І вось надышоў доўгачаканы момант узнагароджання. Вакальная група Валожынскай раённай арганізацыі ветэранаў атрымала дыплом за ўдзел. Журы, заснавальнікі, спонсары былі ўдзячны кожнаму, хто ў гэты дзень падняўся на сцэну, каб яшчэ раз уславіць Перамогу над фашызмам, перадаць грамадзянскае пачуццё патрыятызму і любові да Радзімы, людзям, што нягледзячы на ўзрост, займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю, не страцілі запал і энтузіязм, застаюцца актыўнымі і жыццярадаснымі.