Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

СуперСтар

22.07.2019

  У спартыўнай зале дзяржаўнай установы “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Валожынскага раёна” прайшло незвычайнае мерапрыемства для людзей пенсіённага ўзросту па асновах бяспекі жыццядзейнасці “СуперСтар”.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Удзельнікі – жыццярадасныя людзі, якія ўмеюць зрабіць уласнае жыццё разнастайным, насычаным новымі падзеямі.

У пачатку каманды прадставілі візітныя карткі, што стала добрай магчымасцю, каб прадэманстраваць свае творчыя здольнасці. Прадстаўленне каманд было па-сапраўднаму крэатыўным. Пасля гучалі прыпеўкі на супрацьпажарную тэму. Дарэчы, гэтыя невялікія творы жанчыны склалі самастойна. Выканаўцы таксама пастараліся. Атрымалася весела і пазнавальна. Затым адбылася спартыўная эстафета, у якой былі элементы адпрацоўкі бяспечных паводзін. Ведама ж, ніхто не хацеў падвесці свой калектыў, таму кожны паказаў, на што здольны.

У выніку атрымалася, што з заданнямі годна справіліся ўсе. Абедзьве каманды паказалі выдатны вынік і таму былі прызнаны пераможцамі, за што атрымалі заслужаныя ўзнагароды – дыпломы, салодкія падарункі і… станоўчы зарад бадзёрасці.