Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Ёана, Кастусь i iншыя новыя iмёны

17.02.2016

dfsg4t23dsahghjj4 лютага ў  раённым цэнтры культуры было цесна ад наведвальнікаў, якія набіраліся пазітыўных эмоцый у фае, дзе выстаўляліся эксклюзіўныя работы ўмельцаў з Валожыншчыны, а потым – на канцэрце з удзелам артыстаў-аматараў. Сабраў грамаду раённы этап другога сезона рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі”. Арганізатарам і спонсарам мерапрыемства выступіла раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Як зазначыла старшыня арганізацыі В. В. Загорская, сёлета паспытаць свае сілы і ўдачу рашыліся больш за 30  канкурсантаў. Актыўнасць праявілі пярвічкі галіновых прафсаюзаў адукацыі і навукі, райспажыўтаварыства, жылкамунгаса, маслазавода, культуры, сацыяльнай сферы. Гледачы і журы павінны былі ацаніць работы па дзвюх намінацыях: выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, сцэнічная творчасць. Нават гледачам аказалася няпроста вызначыцца з тым, што найбольш закранула душу. Шквал апладысментаў сарваў і канцэрт. Дарма, што ў некаторых выканаўцаў голас часам выдаваў хваляванне. Усё кампенсавалася душэўнасцю і лірызмам, таму ўдзячная публіка не скупілася на кветкі і крыкі “брава”. Галоўная інтрыга любога конкурсу – хто перамог. На гэты раз меркаванні журы і “балельшчыкаў” цалкам супалі. Першы Дыплом і сертыфікат на 300000 рублёў атрымаў з рук прафсаюзнага лідара раёна Веранікі Загорскай сантэхнік РУП “Валожынскі жылкамунгас” Аляксандр Кулак. Ён прачытаў са сцэны свой верш “Восеньская казка”, а юны саксафаніст, пераможца міжнародных конкурсаў Аляксей Пашкоўскі стварыў для гэтага гукавы фон і дапамог акунуцца слухачам у адпаведны настрой. Не засталося без высокай ацэнкі журы і “драйвовае” выступленне настаўніцкай вакальнай групы “Першаяначка”. Як жа па-заліхвацку яны спяваюць! Рэпертуар і касцюмы – арыгінальныя, зладжаны вакал. Дзявочае царства ўдала “разбавіў” Васіль Марзак, выкладчык  Чэхаўшчынскай школы-інтэрната, і ў выніку нумар атрымаўся артыстычным і запамінальным. Дыплом дастаўся і настаўніцы фізікі з СШ № 2 г. Валожына, маладому спецыялісту Ёане Смолка. Вызначаны і майстры прыкладнога мастацтва, якіх чакаюць новыя рубяжы. Гэта выкладчыца Валожынскай ДШМ Ірына Каваленка. Яе хобі – арыгамі, працуе з вялікімі формамі, стварае непаўторныя вобразы. Рабочы па абслугоўванні будынкаў райспажыўтаварыства, мастак-аматар Анатоль Межыеўскі пакарыў публіку жывапісам, а малады ракаўчанін Кастусь Пятроўскі – вытанчаным кавальствам. Спецыяльны прыз журы панеслі дадому Іна і Аляксандр Кербедзі. Складана і пералічыць усе вырабы гэтай сямейнай пары. Тут і разьба па дрэве, і прадметы інтэр’еру, і ўнікальная мазаіка. Шчырых слоў падзякі заслугоўваюць і астатнія ўдзельнікі конкурсу. Сваю хвіліну славы, хай сабе і на раённым узроўні, яны атрымалі. Без перабольшвання можна сказаць, што выкладчыца музыкі дзіцячага сада № 6 Рэната Казакова, бухгалтар маслазавода Софія Мацюшка, бухгалтар ТЦСАН Анастасія Валчок, настаўніцы з Ракава Алена Русецкая і Ірына Магола, выкладчыца музыкі і спеваў СШ № 1 г. Валожына Людміла Саухіна маглі б упрыгожыць любы канцэрт ці выставу і не згубіцца на абласным спаборніцтве. Не пашанцавала ім толькі ў тым, што ў Валожыне вельмі высокая канкурэнцыя сярод талентаў…

Алена ЗБІРЭНКА,