Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Пятница, 16 декабря 2016 10:16

Нагрудны знак Беларускага прафсаюза работнікаў агра-прамысловага комплексу “За працоўныя заслугі” быў уручаны перадавіку ўборачнай кампаніі 2016 года ТАА “Тарасава” Віктару Канстанцінавічу Пралату

Урачысты момант адбыўся падчас чарговага пленума раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК. Хлебароб, які неаднойчы лідзіраваў на ўборцы, атрымаў заслужаную ўзнагароду з рук старшыні раённага камітэта В.С. Гідлеўскага. Віктар Станіслававіч стаў уладальнікам такога ж знака падчас свята “Дажынкі-2016”, што прайшло ў Лагойску. Ён адрасаваў Віктару Канстанцінавічу словы віншавання і шчырых пажаданняў, да якіх далучыліся ўдзельнікі пленума і прадстаўнік Мінскага абкама, загадчык па сацыяльна-эканамічнай рабоце Вольга Уладзіміраўна Белашапка.