Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID: 54

Узнагароды – лепшым

19.12.2016

Развіццё жывёлагадоўлі – адзін з важнейшых момантаў жыццядзейнасці аграпрамысловага комплексу. Згодна з праграмай развіцця краіны на 2016-2020 гады менавіта гэтай галіне народнай гаспадаркі надаецца асаблівая ўвага. Міністэрствам сельскай гаспадаркі сумесна з рэспубліканскім камітэтам прафсаюза работнікаў АПК распрацаваны рэкамендацыі па матэрыяльным стымуляванні жывёлаводаў, якія добрасумленна выконваюць свае абавязкі. У сувязі з гэтым з 1 лістапада бягучага года па 1 красавіка 2017 года праводзіцца рэспубліканская акцыя “Наш жывёлавод”. Мерапрыемствы ў яе рамках праходзяць і на Валожыншчыне.

Нядаўна адбылося ўшанаванне працаўнікоў КУП “Сівіца”. Граматы і каштоўныя падарункі атрымалі 12 чалавек. Сярод іх – загадчыцы фермаў, жывёлаводы, аператары машыннага даення, аператары па вырошчванні маладняку БРЖ малочнатаварных фермаў “Сівіца”, “Замасцяны”, “Дудка”, “Вуглы”, комплексу “Новая” – Наталля Антонаўна Бурачэўская, Таццяна Фёдараўна Голуб, Міхаіл Іванавіч Карэйва, Рамуальда Люцыянаўна Ахрэм, Святлана Мікалаеўна Новік, Валянціна Міхайлаўна Бурачэўская, Анатолій Канстанцінавіч Бурачэўскі, Часлава Рамуальдаўна Хафізава, Галіна Францішкаўна Пятровіч, Юрый Вікенцьевіч Лапуцкі, Віталь Леанідавіч Каласко, Лілія Эдуардаўна Варапай.

Узнагароды ўручылі старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК Андрэй Юзафавіч Някрэвіч і старшыня Валожынскага райкама Віктар Станіслававіч Гідлеўскі.

Цёплыя словы віншавання і падзякі працаўнікі гаспадаркі пачулі ад свайго кіраўніка Вадзіма Пятровіча Сніцарэнкі. Напрыканцы мерапрыемства, што праводзілася ў пакоі адпачынку МТФ “Сівіца”, у госці да жывёлаводаў завіталі артысты Івянецкага ГПДК. Работнікі культуры таксама шчыра віталі прысутных і падарылі некалькі цудоўных музычных нумароў.

У бліжэйшы час падобнае мерапрыемства адбудзецца ў ААТ “Лоск”, а пасля, згодна з графікам, распрацаваным райкамам, будуць узнагароджаны працаўнікі-жывёлаводы астатніх сельгаспрадпрыемстваў раёна.