Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID: 54

Прафсаюзная работа набiрае абароты

21.12.2016

На мінулым тыдні ў Мінску адбыўся форум Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Федэрацыі прафcаюзаў Беларусі “Роля рэгіянальных СМІ ў развіцці сацыяльнага партнёрства”, які паставіў перад журналістамі задачу з большай увагай ставіцца да асвятлення прафсаюзнага жыцця і дзейнасці яго членаў. Дзяржаўныя СМІ абавязаны фарміраваць правільны светапогляд у грамадстве, праўдзіва адлюстроўваць паўнату жыцця, не губляць сувязі з чытачом і ведаць, чым жыве кожны працоўны калектыў рэгіёну.

Медыйная прастора прафсаюзаў мяняецца і пашыраецца: да галоўнага друкаванага органа газеты “Беларускі час” далучыліся “Народнае” і “ПРновае” радыё, на тэлеканале “Беларусь 1” набірае папулярнасць перадача “Народная раніца”, у сусветнай павуціне з’явіўся першы сацыяльны інфармацыйны партал 1PROF.BY, дзякуючы якому можна не толькі заставацца ў курсе навін, але і ў рэжыме “онлайн” атрымліваць бясплатныя юрыдычныя кансультацыі, вырашаць складаныя сітуацыі, што нярэдка ўзнікаюць паміж работадаўцам і работнікам. Адкрываючы сустрэчу, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Сяргеевіч Орда коратка закрануў тэму мадэрнізацыі прафсаюзнага руху. Пад эгідай Федэрацыі за апошні год колькасць галіновых прафсаюзаў скарацілася ў выніку аб’яднання “дубліруючых” арганізацый. А вось галоўная мэта – адстойванне правоў і інтарэсаў работнікаў (павышэнне выплат і матэрыяльных дапамог, своечасовая выплата заработнай платы, захаванне працоўных месцаў і сацыяльная абарона) – застаецца нязменнай. Сітуацыя на рынку працы прымусіла прафсаюзы пайсці на дадатковыя абарончыя меры. Сёння існуе такая падтрымка, як страхаванне ад беспрацоўя, банкруцтва прадпрыемства.

Але не толькі на матэрыяльную ці прававую сферы распаўсюджваюцца клопаты прафесійных саюзаў. Як было сказана М. С. Ордам, неабходна яшчэ і зараджаць людзей аптымізмам. Калектыў, дзе прафсаюзную “пярвічку” ўзначальвае сапраўдны лідар, адчувае сваю моц. Там кіраўніцтва паважае пазіцыю падначаленых, усе прэферэнцыі, закладзеныя ў Калектыўны дагавор, выконваюцца, а вольны час запаўняецца цікавымі і пазнавальнымі мерапрыемствамі. У выніку ў асяроддзі калег ствараецца дружалюбная атмасфера, нараджаецца апраўданы гонар за калектыў, а працаваць хочацца з поўнай аддачай. Сацыяльнае партнёрства народа і ўлады – стваральная пазіцыя ў тым ліку і для грамадскага інфармацыйнага поля, што і падкрэсліла ў сваім выступленні міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Станіславаўна Ананіч. На чалавека працы павінна быць спраектавана ўся журналісцкая ўвага. На яго паўсядзённыя клопаты і праблемы. Не варта баяцца вострых сацыяльных тэм, а больш актыўна ўключацца ў пошукі цікавых фактаў, выпадкаў. “Каму, як не раёнкам, лепш ведаць праблемы сваіх рэгіёнаў і, самае галоўнае, усебакова паказваць, як сёння рашаюцца пытанні сацыяльнай палітыкі ў дзяржаве. Вельмі важна, каб існавала цесная сувязь праз СМІ грамадства і дзяржавы”, – сказала Лілія Ананіч.

Увага прысутных была засяроджана на тым, каб данесці да людзей інфармацыю пра выязныя прыёмы грамадзян і юрыдычных асоб прававымі інспектарамі галіновых прафсаюзаў. Сустрэчы адбываюцца па апошніх чацвяргах месяца. “Здараецца, што нядобрасумленны наймальнік, карыстаючыся прававой неадукаванасцю работнікаў, а часам які і сам дрэнна арыентуецца ў заканадаўстве, даводзіць сітуацыю да крайнасці. Тады даводзіцца ў судовым парадку ўстанаўліваць ісціну. Нашы прававыя інспектары змогуць даць людзям неабходную кансультацыю”, – зазначыў М. С. Орда.

На практычных занятках журналістам расказалі пра развіццё прафсаюзных медыя, адраджэнне прафсаюзнага турызму. Майстар-клас аб тым, як асвятляць вострыя тэмы, правёў вядомы тэлевядучы Ягор Хрусталёў. Самы маляўнічы момант форуму – прэм’ера гісторыка-мастацкага праекта “7 таямніц Беларусі” – рэалізаваны па ініцыятыве Федэрацыі прафсаюзаў сумесна са студэнтамі. Гэта своеасаблівая візітная картка краіны, якая пры дапамозе мастацтва знаёміць гледачоў з гісторыяй і культурай Беларусі. Паглядзець пастаноўку можна ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў.

Алена ЗБІРЭНКА