Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Спартландыя аб’яднала аграрыяў

29.05.2017

 

 Да Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту прымеркавалі спартландыю работнікі аграпрамысловага комплексу.

Па традыцыі дзея пачалася з урачыстага адкрыцця. Пастраенне правёў галоўны суддзя спаборніцтваў Дзмітрый Ажарэльеў. Ганаровае права ўзняць Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена капітану каманды-пераможцы мінулага года – КСУП “Падбярэззе” Жанне Пякарскай. Удзельнікаў віталі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вераніка Загорская і старшыня раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу Віктар Гідлеўскі. Намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Валянціна Башаркевіч уручыла ганаровыя граматы і грашовыя прэміі лепшым прадстаўнікам галіны – педагогу дадатковай адукацыі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Арцёму Балабану; загадчыцы Брылькоўскага філіяла фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Алене Барадака; настаўніку фізічнай культуры Багданаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Казіміру Біталю; настаўніку фізічнай культуры СШ № 2 Васілію Ажарэльеву; трэнерам-выкладчыкам ДЮСШ Вадзіму Калашнікаву, Аляксандру Чарняўскаму, Анастасіі Паталей, вадзіцелю гэтай установы Аляксандру Кулаку; намесніку дырэктара Аксане Гладчанка, трэнеру Андрэю Пракаповічу і інструктару-метадысту ФАЦ Хрысціне Спічак; настаўнікам фізічнай культуры гімназіі № 1 г. Валожына Аляксандру Кавязу і Леаніду Хвядчэню; настаўнікам фізічнай культуры Івянецкай сярэдняй школы Дзмітрыю Булакевічу, Генадзію Жаўтку, Анатолію Шумчыку.

Пасля пратакольнай часткі 10 каманд паглыбіліся ў цудоўны свет спартыўнага азарту – пачалася асноўная частка мерапрыемства. У праграме былі заяўлены міні-футбол, гіравы спорт, дартс, а таксама лёгкая атлетыка з элементамі дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу, правобразам якога з’яўляюцца нормы ГПА. Спартсмены, што выконваюць на 10 балаў усе віды (бег на 60 м, скачок у даўжыню, падцягванне (для мужчын), пад’ём тулава (для жанчын) і наклоны ўперад са становішча седзячы), атрымліваюць значок і пасведчанне дзяржаўнага ўзору.

Перамогу ў спаборніцтвах па міні-футболе святкавала каманда ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка”, 2-е і 3-е месцы дасталіся філіялу ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат” і КСУП “Падбярэззе”. Лепшы вынік па падняцці гіры ў Ягора Каляды (малочнае прадпрыемства) і Аляксея Дабраловіча (ДУП “Валожынскае ПМС”). Васілій Ажарэльеў (сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй) і Дзмітрый Валюкевіч (КСУП “Пяршаі-2014”) – на 2-м, Яраслаў Матуць (малочны камбінат) і Віктар Янкоўскі (ДУП “Валожынскае ПМС”) – на 3-м месцах. У дартсе перамога за Віктарам Менцюком (КСУП “Пяршаі-2014”), 2-е месца ў Дзяніса Зянько (КСУП “Сакаўшчына-Агра”) і 3-е – у Аляксандра Хвясько (ліцэй). Лёгкаатлетычныя дысцыпліны лепш за ўсіх выканалі прадстаўнікі КСУП “Падбярэззе” (1-е месца), малочнага камбіната (2-е месца) і КСУП “Пяршаі-2014” (3-е месца). Пераможцамі ў асобных відах сталі: 1-е месца – Валерый Сасункевіч і Вадзім Садоўскі (КСУП “Падбярэззе”), Аляксандра Дубатоўка (КСУП “Пяршаі-2014”), Наталля Аўтушка (ільнокамбінат); 2-е месца – Алена Дасюкевіч (КСУП “Падбярэззе”), Кацярына Лукашанец (ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка”), Андрэй Бобрык (малочны камбінат), Мікалай Пратасевіч (КСУП “Пяршаі-2014”); 3-е месца – Кацярына Мянцюк і Алена Бакштановіч (малочны камбінат), Дзмітрый Ціганін (ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка”), Яраслаў Міжарэвіч (КСУП “Сакаўшчына-Агра”).

У выніку 1-е месца па суме балаў усіх дысцыплін дасталося зборнай камандзе малочнага камбіната, на 2-м – КСУП “Пяршаі-2014”, на трэцюю прыступку паднялася каманда КСУП “Падбярэззе”. Добра выступілі і каманды райаграпрамтэхнікі, ліцэя, КСУП “Сакаўшчына-Агра». Свята фізічнай культуры і спорту доўжылася чатыры гадзіны, аднак ніводзін эпізод яго не быў зацягнутым. Пастараліся ў гэты дзень і работнікі РЦК. Самадзейныя артысты падбадзёрвалі працаўнікоў-атлетаў канцэртнымі нумарамі. Фінал мерапрыемства стаў па-сапраўднаму ўрачыстым. Спартсмены падымаліся на п’едэстал гонару, каб атрымаць заслужаныя ўзнагароды – граматы ад аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, а таксама граматы і канверты з грашовымі прэміямі ад раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу. Камандам-лідарам уручаны памятныя кубкі. Пераможца спартакіяды – каманда філіяла ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат” – у хуткім часе прадставіць раён на абласной спартакіядзе.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,