Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Ушанавалі перадавікоў

10.08.2018

Ушанаваць лепшых хлебаробаў Валожыншчыны ў раён завіталі прадстаўнікі Мінскага гаркама прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

Як адзначыў старшыня гаркама Сяргей Рыгоравіч Крысенка, кожны з галіновых прафсаюзаў, нягледзячы на прыналежнасць, у гарачую для вяскоўцаў пару замацаваны за рэгіёнам. Задача прафсаюзаў падчас уборачнай кампаніі – паглядзець, наколькі забяспечваюцца сацыяльныя ўмовы для механізатараў. Кіраўніцтва абкама ці гаркама прафсаюза разам з тэхнічным інспектарам наведвае мехмайстэрні, зернесушыльную гаспадарку, сустракаецца з работнікамі на палетках, цікавіцца, як захоўваецца тэхніка бяспекі, ці забяспечаны яны спецадзеннем, ці ёсць дзе памыцца, як наладжана харчаванне, бо людзі без перабольшвання працуюць да сёмага поту.

Ён падкрэсліў, што падчас жніва ўся культура вобласці таксама працуе ў полі: нават праводзіцца спецыяльны конкурс, па выніках якога вызначаецца і ўзнагароджваецца лепшы калектыў, лепшы раён па культурным забеспячэнні ўборачнай кампаніі.

Граматы і каштоўныя падарункі ў той дзень атрымалі камбайнер СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз” Вячаслаў Анатольевіч Квяткоўскі, які па стане на 2 жніўня на камбайне “КЗС-1218” намалаціў 567,2 тоны збожжа і 124,75 тоны рапсу. Добрыя вынікі ўборкі паказаў і маладзёжны экіпаж ТАА “Адамова-агра” ў складзе Мікалая Мікалаевіча Тышкевіча і Івана Іванавіча Стасяловіча.

Перадавік СГУ “Бабровічы” В. А. Квяткоўскі прымае падарунак ад С. Р. КрысенкІ.

Сувенір з дрэва – “вечны” гадзіннік, зроблены сваімі рукамі, атрымаў і дырэктар СГУ “Бабровічы” Генадзь Уладзіміравіч Бычкоўскі.

Працаўнікі ТАА “Адамова-агра”: дырэктар П. І. Родзь, камбайнеры М. М. Тышкевіч і І. І. Стасялолвіч, старшыня прафкама А. А. Захарэўская.