Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Калгасны сад

21.01.2020

У 1954 годзе на ўзгоркавай пустэчы чацвёртай паляводчай брыгады калгаса імя Леніна быў закладзены пладовы сад. Яго плошча складала каля 33 гектараў. Сад цягнуўся нешырокай паласой ад вуліцы Пясочнай да сучаснай вуліцы імя Дзяржынскага.

У працы садаводам дапамагалі школьнікі і пажылыя хлебаробы – аматары садоўніцтва. Многія з іх пасадзілі на сваіх прысядзібных участках саджанцы, вырашчаныя ў калгасным плодагадавальніку.

Кожны гектар сада выкарыстоўваўся па-гаспадарску. Тут акрамя яблынь вырошчваліся ягады. Паўгектара займалі клубніцы. У 1960 годзе ад рэалізацыі ягад і саджанцаў калгас атрымаў каля 6 тысяч рублёў.