Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Рубрыка «Гісторыя з фатаграфіяй»

18.02.2020

Чытачоў нашай газеты зацікавіла рубрыка «Гісторыя з фатаграфіяй». У Валожынскі краязнаўчы музей завітала Фейгіна Ала Паўлаўна. Яна прынесла фатаграфіі з сямейнага архіва.

Гэтыя гарэзлівыя хлопчыкі і дзяўчынкі былі выхаванцамі дзічяга садка-ясляў №1 ў 1955 годзе. Шмат гадоў прайшло з таго часу. Але Ала Паўлаўна добра запомніла свайго выхавацеля – Вараб’ёву Соф’ю Елісееўну, якая на фотаздымку стаіць ў апошнім радзе пятая злева. Маленькая Алачка - у трэцім радзе чацвёртая справа.

Наша госця расказала, што на другім паверсе знаходзіліся дзіцячыя спальні. На прагулку дзеці спускаліся па лесвіцы праз балкон. Сталовая знаходзілася на ніжнім паверсе. Самыя цёплыя ўспаміны засталіся ў памяці Алы Паўлаўны пра гэты перыяд.

Паважаныя чытачы, а можа хто пазнаў сябе на фотаздымку?. Адгукніцеся! Цікава пачуць вашу гісторыю. Запрашаем Вас да супрацоўніцтва!

А вось будынак, у якім размяшчаўся садок, пабудаваны ў 20-х гадах прошлага стагоддзя і з’яўляецца узорам гарадской забудовы пачатку стагоддзя і помнікам архітэктуры неакласіцызму. Старэйшыя жыхары ведаюць, што жыў тут у польскі час бургамістр Станіслаў Швед. Сёння ў гэтым будынку знаходзіцца Валожынскі краязнаўчы музей.

Галерея изображений