Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Духавы аркестр аўтабазы № 14. Гісторыя стварэння гэтага калектыву такая

05.03.2020

Будучы на адпачынку ў г.Есентукі (Стаўрапольскі край), дырэктар Валожынскай аўтабазы № 14 Данііл Іванавіч Шыян пад час дэманстрацыі да Дня Перамогі 9-га Мая ўбачыў святочнае шэсце працоўных калектываў горада. Калі праходзілі калоны ўатамабілістаў, то кожную з іх суправаджаў уласны духавы аркестр. І адразу узнікла думка «А чаму б нам не стварыць такі калектыў у Валожыне?». Пасля адпачынку Дінііл Іванавіч заняўся гэтай справай. Сярод яго падначаленых знайшліся людзі, якія добра валодалі музычнымі інструментамі і хутка быў сабраны калектыў музыкантаў з 16 чалавек. Узнікла пытанне наконт дырыжора калектыву. Тагачасны кіраўнік аддзела культуры Грышкевіч Д.У. параіў маладога спецыяліста, які закончыў Акадэмію музыкі і прыехаў у Валожын на працу па размеркаванні. Гэта быў апантаны ў сваёй справе чалавек – Сцяпан Булойчык, які адразу даў згоду кіраваць аркестрам. Для аркестрантаў былі пашыты прыгожыя касцюмы на Слуцкай швейнай фабрыцы, іх кошт аплаціла абласное прафсаюзнае аб’яднанне транспартнікаў.

У хуткім часе пра духавы аркестр аўтабазы №14 ведалі ў нашым раёне – ні адна ўрачыстасць не абходзілася без іх. Ведалі пра калектыў і далёка за яго межамі; амаль кожнае яго выступленне на абласных і рэспубліканскіх конкурсах мела самую высокую адзнаку журы. Ад рэвалюцыйных гімнаў да розных маршаў савецкіх кампазітараў – такі быў рэпертуар самадзейных музыкантаў. У адміністрацыі аўтапарка па сягонняшні дзень захоўваюцца ўзнагароды за прапаганду савецкай духавой музыкі: Дыплом Саюза кампазітараў СССР за подпісам старшыні Саюза Ціхана Хрэннікава, Дыплом Міністэрства абароны СССР і шмат іншых.