Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Валерый Лаўрэнцьевіч Швед

23.03.2020

Для многіх хлопчыкаў горада Валожына сустрэча з Валерыям Лаўрэнцьевічам Шведам была значнай. Гэты чалавек здолеў заглянуць у дзіцячыя душы і сэрцы і запоўніў вольны час школьнікаў любімай справай.

Многія гаражане помняць каля возера абсталяваную спартыўную пляцоўку. Тут Валерый Лаўрэнцьевіч вучыў падлеткаў гуляць у старадаўнюю рускую гульню «Гарадкі». Кожны дзень на пляцоўцы чуўся грукат і вясёлы дзіцячы смех. Гульня стала вельмі папулярнай у Валожыне. Хутка выхаванцы Шведа магді не толькі дэманстраваць свае спартыўныя здольнасці ў спаборніцтвах раённага і абласнога ўзроўню, але і дабівацца перамогі.

А яшчэ Валерый Лаўрэнцьевіч кіраваў гуртком «Юны радыётэлеграфіст» у цэнтры дзіцячай творчасці. «Дзядзька Валера!», - так называлі яго хлопчыкі і пасля школы з задальненнем беглі сюды. Тут яны вучылі Азбуку Морзе і адчувалі сябе сапраўднымі радыётэлеграфістамі. Шмат часу праводзіў настаўнік са сваімі вучнямі. Ён прывіваў падлеткам любоў да Айчыны, рыхтаваў іх да службы ў арміі. Многія былыя выхаванцы Валерыя Лаўрэнцьевіча Шведа і сёння з вялікай удзячнасцю ўспамінаюць свайго настаўніка.