Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Сто дорог — одна твоя

Паважаныя вучні, будучыя выпускнікі школ

Валожынскага раёна!

Хутка надыдзе адказны момант у вашым жыцці – выбар будучай прафесіі. Як і шматлікія прадстаўнікі сучаснага пакалення, вы мэтанакіраваныя, энергічныя, знаходлівыя і кемлівыя маладыя людзі, напэўна, задаецеся пытаннямі: “Кім я стану? Што мяне чакае?”. І, безумоўна, марыце дасягнуць поспеху ў жыцці і знайсці сваё месца ў вялікім свеце. Моладзь павінна атрымліваць адукацыю, развівацца і імкнуцца дасягнуць пэўных вынікаў у абранай прафесіі. Каб стаць кваліфікаванымі спецыялістамі, неабходны не толькі веды, але і вопыт. Сёння Валожынскі раён зацікаўлены, каб маладыя спецыялісты пасля атрымання адукацыі прыязджалі на працоўнае месца за вопытам.

Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні Валожынскага раёна прапануе будучым абітурыентам мэтавыя накіраванні для паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы: Беларускую дзяржаўную ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію ў г. Горкі Магілёўскай вобласці, УА “Віцебская ордэна “Знак Пашаны” дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны”, Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт.

Пры заключэнні мэтавага накіравання студэнт атрымае даплату да стыпендыі ў памеры 2 базавых велічынь, будзе прадастаўлена магчымасць праходжання практыкі з прадастаўленнем жылля, гарантаваны першае працоўнае месца з абавязковым прадастаўленнем жылля, а таксама іншыя даплаты ў адпаведнасці з заканадаўствам як маладому спецыялісту.

Усім маладым спецыялістам Валожынскага раёна надаецца асаблівая ўвага з мэтай падтрымкі на іх першым працоўным месцы. У раёне створаны Савет маладых спецыялістаў пры аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Арганізуюцца маладзёжныя турыстычныя паездкі, спартыўныя мерапрыемствы, вырашаюцца бытавыя праблемы. Прыняўшы рашэнне пра заключэнне мэтавага накіравання на навучанне, вы зробіце правільны выбар. Лепш упэўненае заўтра, чым нявызначанасць.

Усю інфармацыю можна атрымаць у аддзеле арганізацыйна-кадравай работы Валожынскага райвыканкама па тэлефоне 55652, ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні Валожынскага райвыканкама па тэлефоне 55603.