Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Паважаныя жыхары і госці горада Валожына і Валожынскага раёна!

24.10.2019

26 кастрычніка 2019г. на пляцоўцы перад фізкультурна-аздараўленчым комплексам у г. Валожыне будзе арганізаваны кірмаш з удзелам прадпрыемстваў гандлю, прамысловай вытворчасці, бытавога абслугоўвання, сельскагаспадарчых арганізацый і фермерскіх гаспадарак раёна.

Вас пацешаць даступныя цэны на гародніну, садавіну, мяса і мясныя прадукты, малочныя прадукты, кандытарскія і кулінарныя вырабы, зерне і кукурузу. Маленькія госці кірмашу змогуць пракаціцца на сапраўдным поні.

Чакаем Вас за пакупкамі з добрым настроем!!!!