Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Паважаныя педагогі, юныя музыкі і прыхільнікі фартэпіяннай музыкі!

31.01.2020

Запрашаем прыняць удзел у IX Міжнародным фестывалі-конкурсе маладых выканаўцаў ім. М.Грушвiцкага (фартэпіяна, орган, фартэпіянныя дуэты, змешаныя ансамблі з удзелам фартэпіяна або органа)

Конкурс адбудзецца 22-24 красавіка 2020 года у аг.Ракаў Мінскай вобласці Валожынскага раёна (24 км.ад г.Мінска, Гродзенскi кірунак М6). Заяўкі прымаюцца да 31 сакавіка!

На адной канцэртнай пляцоўцы сустрэнуцца юныя музыканты з усіх куткоў Беларусі і замежжа. У рамках фестывалю-конкурсу плануюцца майстар-класы, канцэрты і круглы стол для педагогаў з членамі журы. Вас чакаюць спецыяльныя ўзнагароды, грашовыя прэміі і спецыяльныя прызы пераможцам ад партнёраў фестывалю-конкурсу, прадзюсарская падтрымка яркіх выканаўцаў, незабыўныя эмоцыі, матывацыя і натхненне.

Інфармацыю пра конкурс і ўсе змены можна знайсці на сайце http://rakov.esy.es/

Сачыце за навінамі і да сустрэчы на ​​IX Міжнародным фестывалі-конкурсе маладых выканаўцаў ім. М.Грушвiцкага!

Палажэнне аб правядзенні IX Міжнароднага фестывалю-конкурсу маладых выканаўцаў ім. М.Грушвiцкага (фартэпіяна, орган, ансамблі)