222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Дзяржпрамнагляд ажыццяўляе нагляд за патэнцыйна небяспечнымі аб'ектамі - аб'ектамі, на якіх ажыццяўляецца бурэнне свідравін, прызначаных для выкарыстання геатэрмальных рэсурсаў нетраў, запампоўкі ў падземныя прасторы (гарызонты) вуглевадародаў і адходаў вытворчасці, а таксама свідравін глыбінёй 20 метраў і больш, бурэнне якіх ажыццяўляецца пры пошуку і выведцы радовішчаў карысных выкапняў.
Юрыдычныя асобы, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі павінны мець дазвол (пасведчанне) Дзяржпрамнагляду на права бурэння свідравін на цвёрдыя, вадкія або газападобныя карысныя выкапні глыбінёй больш за 20 метраў адпаведнасці з п.п. 19.14.1 адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца ў дачыненні да суб'ектаў гаспадарання, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.09.2021 г. № 548, а таксама згодна Правілаў па забеспячэнні прамысловай бяспекі пры свідраванні свідравін, зацверджаных пастановай МНС Рэспублікі Беларусь ад 17.05.2021 г. № 34.
Нядобрасумленныя юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі ажыццяўляюць бурэнне свідравін на ваду без адпаведных дазволаў на вытворчасць работ, з парушэннем экалагічных і санітарных нормаў, з парушэннем тэхналогіі бурэння, ізаляцыі ваданосных гарызонтаў, з парушэннем прамысловай бяспекі.
Адным з важных фактараў пры свідраванні з'яўляецца ізаляцыя ваданосных гарызонтаў (затрубный і памiжтрубны цэментаж), што перашкаджае пранікненню забруджвання ў цэнтралізаваныя ваданосныя гарызонты, эксплуатуемыя камунальнымі прадпрыемствамі для водазабеспячэння насельніцтва. Таксама з'яўляецца абавязковым размяшчэнне свідравін удалечыні ад крыніц хімічнага і мікрабіялагічнага забруджвання.
Машыністы буравых установак павінны праходзіць навучанне ў спецыялізаваных навучальных установах. Кіраванне свідравымі станкамі, а таксама абслугоўванне рухавікоў буравых установак, перасоўных электрастанцый, помпаў і іншага свідравога абсталявання і свідравога інструмента павінна вырабляцца асобамі, якія маюць на гэта права, пацверджанае адпаведным дакументам.
Будзем удзячныя, калі вы будзеце паведамляць нам пра факты парушэння бурэння свідравін па адрасе: г. Мінск, вул. Казінца, 86 к. 1 Дзяржпрамнагляд або на mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., і па тэл.: +375 (17) 218-47-01; +375 (17) 218-47-56; +375(17) 218-47-82.
Сёння надвор'е дажджлівае, але ў спартыўна-аздараўленчым лагеры «Астравок здароўя» на базе ДУ «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Валожынскага раёна» вучэбна-трэніровачныя заняткі ідуць па плане. Глядзець фільм са школьнымі сябрамі заўсёды цікавей, паход у кінатэатр на фільм «Артэк вялiкае падарожжа» прайшоў весела, цікава і займальна, сумесна пройдзены шлях да кінатэатра, абмен думкамі падчас прагляду фільма – усё збліжае. А ў каго з хлопцаў засталіся яшчэ сілы пасля смачнага абеду, адправіліся пагуляць у настольны тэніс!
9 июля 2022 года в Купаловском мемориальном заповеднике «Вязынка» состоялся республиканский праздник поэзии, песни и народных ремесел «З адною думкаю аб шчасці Беларусі…”, посвященный 140-летию со дня рождения Янки Купалы. Одним из участников праздничного концерта стала народная арт-группа “Журавинка”, которая дарила зрителям свои яркие музыкальные подарки.
На базе РЦАП па вяслярных відах спорту ў Заслаўі стартаваў чэмпіянат Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Узоры беларускай тэхнікі прэзентаваны на выстаўцы ў Зімбабвэ, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве прамысловасці.
У нядзелю 10.07.2022 адбылося адкрыццё дзіцячага лагера сярэдняй школы в. Гарадзькі Валожынскага раёна. Шчаслівая пара адзначылася ўручэннем дыплома фіналісту рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Нехвядовічу Аляксею, а таксама разам з дыпломам памятны падарунак у выглядзе майкі з надпісам «Нам мiр завешчана берагчы» са словамі віншавання і падзякі ўручыла старшыня савета Валожынскай раённай арганізацыі ветэранаў Ціганіна Т. Ф.
На Кургане Славы прайшлі чарговыя святочныя выхадныя, прысвечаныя Году гістарычнай памяці. Арганізатарам мерапрыемстваў у гэтыя выхадныя быў камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама.
10 ліпеня дэлегацыя Валожынскага раёна, у якую ўваходзілі прадстаўнікі ўсіх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна, прафсаюзны актыў АПК - таксама прыняла актыўны ўдзел у мерапрыемствах на Кургане Славы, падрыхтаваўшы выставу «Валожынскi падворак». Упрыгожаннем падворка была выстава-продаж майстра-ганчара з Івянецкага музея традыцыйнай культуры Алега Капусты, аграсядзібы «Раўнавага» - Ларысы Мытнік, фермерскай гаспадаркі «Дзівосны сад». Кульмінацыйным месцам падворка традыцыйна з'яўлялася «Каравайная пляцоўка» з караваямі ад сельгаспрадпрыемстваў ААТ «Агра-Дубінскае», ААТ «Багданаўскае», КСУП «Гарадзькоўскае», а творчым складнікам і арганізатарам добрага настрою быў народны ансамбль народнай песні «Сваякі» Валожынскага раённага цэнтра культуры.
Валожынцы таксама прынялі ўдзел у конкурсе па падрыхтоўцы беларускіх дранікаў на бервяне «фінская свечка» і занялі 3-е месца, а за арганізацыю падворка атрымалі спецыяльны прыз «глядацкіх сімпатый».
Валожынскі савет ветэранаў арганізаваў цёплую сустрэчу дзяцей лагера «Патрыёт», арганізаванага на базе вайсковай часткі. Цікавае выступленне падрыхтаваў падпалкоўнік запасу Сёмін В. В., якое зацікавіла і захапіла дзяцей, што было відаць па іх вачах і рэакцыі, а таксама перад дзецьмі выступіў начальнік адасобленай групы Валожынскага раёна ваеннага камісарыята падпалкоўнік Нахай Ю. В. Напрыканцы старшыня савета ветэранаў Цiганiна Т. Ф. сказала словы на дарогу дзецям і падзячныя словы іх выхавальнікам і гасцям.
Дні ў спартыўна-аздараўленчым лагеры «Астравок здароўя» на базе ДУ «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Валожынскага раёна» бягуць незаўважна! Пасля падбадзёрваючай зарадкі і сняданку, праведзеных вучэбна-трэніровачных заняткаў, сённяшні дзень быў прысвечаны правілам бяспекі «Калі ты адзін дома». Аб правілах бяспекі нам кажуць кожны дзень! Але менавіта праведзеныя прафілактычныя гутаркі трэнерамі-выкладчыкамі на тэмы «Урокі бяспекі пры пажары»; «Бяспека ў доме», «Правілы паводзінаў з незнаёмымі людзьмі», «Правілы паводзін і бяспекі чалавека на вадзе», «Меры даўрачэбнай дапамогі» і прагляд відэаролікаў дапамог наглядна хлопцам, разам з героямі мультфільма, паўтарыць і не забываць гэтыя правілы. А завяршэннем дня стала гульня паміж атрадамі ў міні-футбол як доказ таго, што мы любім спорт і цэнім сваё здароўе.
Воложинский совет ветеранов организовал теплую встречу детей лагеря «Патриот», организованного на базе воинской части. Интересное выступление подготовил подполковник запаса Сёмин В.В., которое заинтересовало и увлекло детей, что было видно по их глазам и реакции, а также перед детьми выступил начальник обособленной группы Воложинского района военного комиссариата подполковник Нахай Ю.В. В заключение председатель совета ветеранов Тиганина Т.Ф. сказала напутственные слова детям и благодарственные слова их воспитателям и гостям.