Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

 Да Дня Перамогі ў ДУ «Івянецкі музей традыцыйнай культуры» пачала працаваць выстаўка «Салдатам Перамогі прысвячаецца»

13.05.2020

Гэта другая выстаўка, прысвечаная ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, жыхарам Івянца.

Выставе папярэднічала вялікая праца. Супрацоўнікі музея сустракаліся з роднымі ветэранаў, наладжвалі сувязі праз інтэрнэт.

Некаторыя з іх перадалі ў музей фотаздымкі, дакументы, асабістыя рэчы сваіх родных, ветэранаў вайны.

Увазе гледачоў прадстаўлены матэрыялы пра І.В.Елістратаву, Л.А. і Х.Г.Прэсман, Ю.Ю.Вялікага, Е.В.Бублейнік і яе мужа С.І.Чэчку, Ф.Л.Гольдшміта, А.М.Салаўёва, У.Д.Градоўкіна, С.П.Кокуша, С.І.Каца.

Мы маем намер сустрэцца з роднымі ўсіх івянчан - ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, сабраць матэрыялы для таго, каб і будучыя пакаленні памяталі нашых герояў.

P.S.  пазнаёміцца з матэрыяламі выстаўкі можна не толькі ў музеі, а і ў сацыяльных сетках:

https://www.facebook.com/imtkmuzej/

ivenets_museum   у instagram

https://ok.ru/