222357, Minsk, Svobody square, 2
Reception phone number: Operating mode:from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays
e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.
hotline: +375 (1772) 5-55-72
Ажыўлена-людна было каля возера ў цэнтры г.Валожына вечарам 6 ліпеня. Тут, як і бывала на працягу многіх гадоў, калектыў раённага цэнтра культуры ладзіў для валожынцаў народнае свята “Купалле”. Пачалі свята Купава (Вера Лявіцкая), Купаліш (Уладзімір Ціханоўскі) і Купалінка (Аксана Квач), якая выйшла на сцэнічную пляцоўку з песняй “Купалінка”. А яе сяброўкі-купаўкі, удзельнікі ўзорнага Клуба “Грацыя”, прыгожа карагодзілі-танчылі пад гэтую песню…
Тэматычнымі народнымі песнямі, гульнямі, карагодамі, танцамі з майстар-класам парадвалі ўсіх прысутных удзельнікі Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага гурта “Гасцінец” з Ракаўскага цэнтра народнай творчасці.
У цудоўным выкананні ўдзельнікаў народнага гурта народнай песні “Сваякі” гучалі вясёлыя песні, падпяваць якія запрашалі ўсіх прысутных.
Не абышлося, вядома ж, без купальскага ачышчальнага вогнішча, кідання вяночкаў у возера, шукання чароўнай Папараць-кветкі… Сапраўднае воднае шоу прадэмантравалі супрацоўнікі МНС.
На працягу ўсяго вечара працавалі надзімныя горкі для дзяцей, жадаючыя маглі сфатаграфавацца каля жартоўнага шчыта “Друзья”, купіць салодкую вату, папкорн, сувенір.
Закончылася Купалле святочнай дыскатэкай.
6 ліпеня, Пяршайскі СДК, правёў народнае свята “Купалле”. На свяце было шмат прысутных, якія з задавальненнем удзельнічалі ў гульнёвай праграме, вадзілі карагоды. Усе дзяўчаты, у канцы свята, пусцілі на ваду свае вяночкі з пажаданнямі шчаслівай долі.
Традыцыйна было запалена купальскае вогнішча. Святочны купальскі настрой падаравалі ўсім удзельнікам артысты-аматары Пяршайскага сельскага дома культуры.
Штогод Беларусь прымае ўдзел у міжнароднай акцыі “Бег Міру” – самай працяглай факельнай эстафеце ў свеце. На мінулым тыдні ўдзельнікі “Peace Run” перасеклі мяжу нашага раёна, дзе да іх далучыліся прадстаўнікі Валожынскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.
Еўрапейская каманда стартавала ў Галвеі (Ірландыя) 26 красавіка. Спартсмены прабеглі праз Велікабрытанію, Галандыю, Германію, Францыю, Швейцарыю, Італію, Славенію, Аўстрыю, Чэхію, Славакію. У Польшчы яны падзялілася на тры каманды і ўзялі курс на беларускія гарады Брэст, Гродна, Гомель. У Гомелі да бегуноў далучыліся прадстаўнікі Украіны. Расіяне стартавалі 9 чэрвеня ў Маскве. У Оршы яны стварылі дзве групы і накіраваліся ў Віцебск і Магілёў. Такім чынам, 2 ліпеня пяць поўнасцю сфарміраваных каманд прыбылі ў абласныя цэнтры нашай краіны. У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь адбыўся старт прабегаў у напрамку Мінска. Па ходзе маршрутаў да людзей у спартыўнай форме далучаліся мясцовыя аматары бегу.
У склад вялікай міжнароднай каманды уваходзяць грамадзяне 25 дзяржаў, у тым ліку Велікабрытаніі, Германіі, Галандыі, Італіі, Грузіі, Казахстана, Латвіі, Літвы, ЗША і інш. Беларусь удзельнічае ў акцыі 21-ы раз з 1993 года. А пачалося ўсё ў 1987 годзе, калі пачынальнік Шры Чынмой выступіў з цікавай ініцыятывай. З таго часу прабег прайшоў па 155 краінах. Энтузіясты пераадолелі адлегласць у 600 тыс. км (16 разоў вакол экватара!).
Удзельнікі эстафеты – людзі розных прафесій. Іх вопыт, ступень падрыхтоўкі таксама не аднолькавыя – у кожнага свой узровень. Напрыклад, сярод членаў каманды, чый маршрут пралягаў праз наш раён, ёсць 3 чалавекі, якія прымалі ўдзел у 6-10-дзённых забегах у Нью-Ёрку. Актывісты руху ўпэўнены: праносячы факел міру, яны робяць крок да гармоніі, будуюць мост між культурнымі і сацыяльнымі адрозненнямі, што раз’ядноўваюць нацыі.
Валожынцы сустрэлі атлетаў-факеланосцаў на трасе Гродна-Мінск. Віталі гасцей начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вікенцій Мікалаевіч Адамовіч і намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Валянціна Валер’еўна Башаркевіч. Гурт народнай песні “Сваякі” парадаваў прыгожымі беларускімі песнямі. Ад жыхароў шчодрага краю спартсменам уручылі прыгожы, духмяны каравай. На час, калі міжнародная група аднадумцаў пераадолела адлегласць ад мяжы раёна да райцэнтра, яе членамі сталі юныя валожынцы – выхаванцы аддзялення лёгкай атлетыкі ДЮСШ.
Хлопчыкі і дзяўчынкі з гонарам вытрымалі няпростае выпрабаванне і прывялі ўсю групу на плошчу Свабоды. У скверы, што ля райвыканкама, адбыўся імправізаваны мітынг, падчас якога прадстаўнікі розных краін усклалі кветкі да воінскага захавання. Валожынскім бегунам і арганізатарам сустрэчы былі ўручаны міжнародныя сертыфікаты як сведчанне ўдзелу ў акцыі. Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць тых, хто аддаў жыцці ў барацьбе з фашызмам. Вандроўнікі ад спорту адзначылі прыгажосць і гасціннасць беларускай зямлі, падзяліліся ўражаннямі ад святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Гродна, Мастах і Скідзелі.
Як адзначыў капітан каманды Андрэ Моцны (інжынер-праграміст з Чэхіі), эстафета – гэта магчымасць падпісацца пад простым і зразумелым для кожнага чалавека пасланнем: “Мір пачынаецца з мяне!”. Любы, хто пажадае, можа паўдзельнічаць у гэтай незвычайнай акцыі – прабегчы некалькі кіламетраў ці метраў, патрымаць у руцэ факел і, такім чынам, стаць часткай самай вялікай у свеце спартыўнай каманды.
8 ліпеня ўсе пяць галін прабегу збяруцца разам на Мінскай кальцавой дарозе і фінішуюць у сталіцы на плошчы Перамогі, каб разам адзначыць 30-годдзе эстафеты.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара
Напярэдадні прафесіянальнага свята мы распыталіся ў начальніка падатковай інспекцыі па Валожынскім раёне Г. С. ШАБАЛЬ, на чым сёння сканцэнтравана работа службы, пацікавіліся яе аб'ёмамі, а таксама высветлілі, якія задачы дзяржава ставіць перад супрацоўнікамі і як гэтыя патрабаванні рэалізуюцца на прыктыцы.
– Галіна Станіславаўна, дык хто ж канкрэтна ў дадзены момант уваходзіць у мэтавую аўдыторыю службы, якой Вы кіруеце?
– Фактычна, гэта ўсё насельніцтва Валожыншчыны. У інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне на падатковым ўліку па стане на 01.06.2017 знаходзяцца 825 арганізацый і 532 індывідуальныя прадпрымальнікі, а таксама фізічныя асобы – плацельшчыкі зямельнага падатку, арэнднай платы і падатку на нерухомасць. Такіх у нас 33719 чалавек.
– Унушальныя лічбы. Напэўна, і сумы падаткаў не менш значныя? Можам мы іх агучыць?
– За студзень-май 2017 года ад плацельшчыкаў раёна ў кансалідаваны бюджэт паступіла 9288906,49 рублёў. У тым ліку ў рэспубліканскі бюджэт паступіла 1051067,90 рублёў, а ў мясцовы – 8237838,59. Варта адзначыць, што тэмп росту даходаў кансалідаванага бюджэту Валожыншчыны да ўзроўню 2016 года ў фактычных цэнах склаў 108,5%.
– А хто нясе большую падатковую нагрузку? І, будзем сумленнымі, якая сітуацыя сёння з тымі, хто спрабуе ўхіліцца ад патрабаванняў закону?
– Вядома ж, у агульнай суме паступленняў найбольшую ўдзельную вагу займаюць плацяжы арганізацый. Ад іх у бюджэт паступіла 7171405,69 рублёў – 77,2% у агульнай суме даходаў. Пры гэтым арганізацыі дзяржаўнага сектара эканомікі выплацілі 4392033,57 рублёў, або 47,28% ад агульных паступленняў.
Доля плацяжоў арганізацый недзяржаўнай формы ўласнасці склала 34,72%. Ад арганізацый, якія адносяцца да суб'ектаў малога прадпрымальніцтва, за студзень-май бягучага года паступіла 2336457,92 рублёў – 25,15% у агульнай суме даходаў. Ад індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб – 1193288,43 рублёў (12,8% у агульных паступленнях).
Трэба сказаць, што з кожным годам юрыдычныя і фізічныя асобы, ІП пачынаюць больш адказна ставіцца да выплаты падаткаў. А наша служба, у сваю чаргу, намагаецца зрабіць гэты працэс для іх больш зручным і камфортным.
– А можна пра гэта падрабязней?
– Для забеспячэння паўнаты паступленняў падаткаў у бюджэт ўкараняюцца найноўшыя камп'ютарныя тэхналогіі і ўдасканальваюцца механізмы падатковага адміністравання. Напрыклад, у ліку прыярытэтаў гэтага года – пашырэнне бескантактнага ўзаемадзеяння з плацельшчыкамі. Ужо сёння больш за 45% нашых рэспандэнтаў выкарыстоўваюць для работы з падатковым органам электронны сэрвіс "Асабісты кабінет падаткаплацельшчыка" на сайце МПЗ www.nalog.gov.by. Гэта дазваляе, не выходзячы з дому, атрымаць і раздрукаваць паведамленні на выплату маёмасных падаткаў, падаходнага падатку з фізічных асоб, атрымаць аператыўныя звесткі аб сумах налічаных і выплачаных плацяжоў, наяўнасці пераплаты, запазычанасці па падатках перад бюджэтам, а таксама аплаціць падатковыя плацяжы.
– Ці многія карыстаюцца такой навінкай?
– Сёння асабістыя кабінеты плацельшчыка ўжо маюць больш як 1,5 тысячы фізічных асоб. І гэты функцыянал будзе развівацца. Дарэчы, для карыстальнікаў сэрвісу Міністэрства па падатках і зборах плануе распрацаваць і мабільны дадатак. Увогуле ж, стварэнне камфортных умоў для добрасумленных падаткаплацельшчыкаў, укараненне новых форм узаемадзеяння, аўтаматызацыя функцый – адзін з асноўных напрамкаў дзейнасці падатковай службы.
– Галіна Станіславаўна, а што б Вы пажадалі супрацоўнікам свайго калектыву перад прафесіянальным святам?
– Безумоўна, у першую чаргу, дзякую ім за прафесіяналізм і кампетэнтнасць, адказнае стаўленне да абавязкаў. А жадаю – здароўя, дабрабыту, аптымізму і поспехаў: як службовых, так і асабістых.
Гутарыў Сяргей САДОЎСКІ
Афіцыйнае адкрыццё мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і святу горада Валожына, пачалося на плошчы Свабоды райцэнтра ў 11.00. Да гэтага часу тут сабралася шмат людзей, якія прыйшлі раздзяліць радасць вызвалення роднай зямлі ад фашысцкага гнёту разам з галоўнымі віноўнікамі ўрачыстасці – ветэранамі-франтавікамі. На жаль, няшмат засталося разам з намі прадстаўнікоў пакалення воінаў-вызваліцеляў, а таму кожная праведзеная разам з імі хвіліна асабліва каштоўная…
Перад пачаткам свята вядучыя паіменна назвалі ганаровых гасцей – прадстаўнікоў дэлегацый з украінскага горада Макарава, расійскіх Зарайска і Лобні, балгарскага Попава, эстонскай Йыгэвы, літоўскага Рудаміна і польскага Жгува… Пасля выступлення намесніка старшыні райвыканкама П. І. Бібіка, які ўзгадаў старонкі ваеннай гісторыі, адзначыўшы невымерны подзвіг ветэранаў у імя жыцця і міру на ўсёй зямлі, і даў старт афіцыйнаму мерапрыемству, кожны з гасцей палічыў за гонар выступіць перад валожынцамі і пакланіцца франтавікам. Бо ваеннае ліхалецце з яго болем і страхам было адным на ўсіх…
Ад імя ўдзельнікаў вайны слова трымаў Аляксей Іванавіч Санталаў. Прамова гэтага чалавека была прасякнута перажытым, аднак у той жа час адчуваліся нязломнасць і моц характару, якія і дазволілі нашым войскам спыніць, развярнуць, а потым і звергнуць рэжым агрэсара. “А мы – памятаем і ганарымся!” – такім быў дэвіз сённяшніх пакаленняў. Шчырую ўдзячнасць ад моладзі – пераемнікаў слаўных традыцый бацькоў і дзядоў выказала стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў, выпускніца сярэдняй школы № 2 г. Валожына Анастасія Стэльмах.
Заўжды велічнымі відовішчамі становяцца цырымонія ўнясення на сцэну Дзяржаўнага Флага Рэспублікі Беларусь, Флага Валожынскага раёна і Баявога Сцяга 153-й асобнай Кёнігсбергскай Ордэна Чырвонай Зоркі радыётэхнічнай брыгады асобага прызначэння і ўскладанне кветак кіраўніцтвам раённай вертыкалі ўлады, прадстаўнікамі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый, а таксама дэлегатамі і гасцямі да брацкай магілы, традыцыйная хвіліна маўчання… І, вядома ж, нікога не пакідае раўнадушным святочнае шэсце калон.
Пасля афіцыйнай часткі распачалася маштабная творчая праграма. Нумары самадзейных калектываў і асобных артыстаў знаходзілі водгукі ў душах людзей, якія сабраліся ў той дзень ля раённай сцэны. Адной з жамчужын канцэрта стала выступленне рэтра-бэнда з аграсядзібы “Ганка” “Добры настрой” пад кіраўніцтвам гаспадара-акардэаніста Анатоля Ганца. Добра знаёмыя душэўныя песні 30-х і 40-х гадоў мінулага стагоддзя ў іх выкананні ператварыліся ў цудоўную нагоду для дружнага харавога спеву.
Аматарам падсілкавацца на вольным паветры раздолле было на вуліцы Савецкай райцэнтра і ў іншых кропках, дзе раскінуліся палаткі выязнога гандлю, наладжанага райспажыўтаварыствам і грамхарчам. Шматлікія атракцыёны прыцягвалі ўвагу дзятвы, а людзі больш сталыя мелі магчымасць займець у маёмасці мудрагелістыя, яркія рамесніцкія вырабы.
Велічным пунктам вячэрняй праграмы стаў удзел у рэспубліканскай акцыі “Спяваем гімн разам”. Гэта падзея адбылася адразу пасля выступлення сталічнага маладзёжнага гурта “PROвакацыя”, і хлопцы з яго складу з задавальненнем далучыліся да агульнага выканання галоўнай песні нашай краіны. А неўзабаве начны гарызонт расцвіў яркімі фарбамі тысяч рознакаляровых агнёў: пачаўся святочны салют. Напоўненыя станоўчымі эмоцыямі, душы валожынцаў і гасцей нашага старажытнага горада прасіліся ў танцы – і гэту магчымасць на завяршэнне калейдаскопа падзей усім падарылі арганізатары дыскатэкі.
Сяргей САДОЎСКІ, фота аўтара
Таленавітыя брат і сястра Зінаіда Гасціловіч і Дзмітрый Краскоўскі (літаратурны псеўданім Зміцер Вольскі) прычакалі свой першы зборнік – “Плынь нашага жыцця”. У кнігу, якая выйшла ў выдавецтве “Каўчэг” увайшлі паэма “Жураванька” і вялікая падборка вершаў Зінаіды Геранімаўны, а творы Дзмітрыя Геранімавіча падзелены на раздзелы “Патрыётыка”, “Духоўнае”, “Гумар”.
Плённа працуе на паэтычнай ніве Аляксандр Грынкін. У выдавецтве “Колорград” пабачыла свет трэцяя кніга гэтага нястомнага хлебароба і паэта. І зусім недарэмна ён даў зборніку назву “Зёрна”. Як па зернейку чалавек працуючы на зямлі збірае ўраджай з пасеянага-пасаджанага яго рукамі, так творца піша-збірае вершы, каб данесці іх да чытачоў паўнаважкім коласам-кнігай.
Абодва зборнікі адрасаваны шырокаму колу чытачоў.
Воложинская районная организация «Белая Русь» приняла активное участие в торжествах, посвященных Дню Независимости Республики Беларусь».
29 июня 2017 года накануне празднования Дня Независимости Республики Беларусь по инициативе первичной организации Минского облисполкома Галина Николаевна Казак поздравила с праздником ветерана Великой Отечественной войны Санталова Алексея Ивановича - жителя г. Воложина и вручила ветерану подарки.
К поздравлениям присоединились отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи и Воложинская районная организация РОО «Белая Русь». Елена Ивановна Клачко вручила ветерану цветы и сладкие подарки.
Ежегодно накануне Дня Независимости Республики Беларусь районная организация «Белая Русь» поздравляет новорожденных с праздником.
30 июня 2017 года в роддоме Воложинской районной больницы появился на свет третий ребенок в семье Юша Дмитрия Казимировича и Елены Федоровны, которые проживают а.г. Вишнево Воложинского района. Клачко Елена Ивановна поздравила маму с рождением сына и вручила постельные принадлежности ребенку.
3 июля 2017 года активисты общественного объединения приняли участие в шествии, посвященном Дню Независимости Республики Беларусь. Красочно украшенная колонна прошла по площади города.
По традиции на празднике районная организация «Белая Русь» чествовала самого пожилого жителя нашего города Виткина Моисея Давидовича, который родился 13 июля 1919 года в д. Хоимск Костюковичского района Могилевской области. Ему исполнится 98 лет.
Сразу после окончания Гомельского пединститута призван в ряды Советской Армии. Дошел до Кенигсберга. Был тяжело ранен и 9 мая 1945 года выписан из госпиталя.
В г. Воложин приехал по направлению. 30 лет работал в образовании.
В семье Моисея Давидовича все педагоги – жена и 2 дочери.
Его жизненный и профессиональный путь является ярким примером отношения к своей семье и к труду, примером личности с богатой душой.
Его ратный подвиг и добросовестный труд отмечены многочисленными наградами.
В этот праздничный день поздравили самого молодого жителя города, В семье Николая Николаевича и Надежды Леонидовны Желтко 26 июня 2017 года родилась доченька Полина. Родителям маленькой Полины вручили подарки и игрушки.
1 июля 2017 года отдел ЗАГС Воложинского райисполкома соединил сердца двух любящих людей педагога Модекша Виталия и врача Кербич Алины. Их семейный стаж – 3дня, но у них впереди долгая счастливая семейная жизнь. Ценный подарок от районной организации получили молодожены.
Председатель районной организации РОО «Белая Русь» поздравила всех жителей города с Днем Независимости Республики Беларусь и пожелала им здоровья и счастья, а городу Воложину процветания.
Воложинская районная организация «Белая Русь» приняла активное участие в торжествах, посвященных Дню Независимости Республики Беларусь».
29 июня 2017 года накануне празднования Дня Независимости Республики Беларусь по инициативе первичной организации Минского облисполкома Галина Николаевна Казак поздравила с праздником ветерана Великой Отечественной войны Санталова Алексея Ивановича - жителя г. Воложина и вручила ветерану подарки.
К поздравлениям присоединились отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи и Воложинская районная организация РОО «Белая Русь». Елена Ивановна Клачко вручила ветерану цветы и сладкие подарки.
Ежегодно накануне Дня Независимости Республики Беларусь районная организация «Белая Русь» поздравляет новорожденных с праздником.
30 июня 2017 года в роддоме Воложинской районной больницы появился на свет третий ребенок в семье Юша Дмитрия Казимировича и Елены Федоровны, которые проживают а.г. Вишнево Воложинского района. Клачко Елена Ивановна поздравила маму с рождением сына и вручила постельные принадлежности ребенку.
3 июля 2017 года активисты общественного объединения приняли участие в шествии, посвященном Дню Независимости Республики Беларусь. Красочно украшенная колонна прошла по площади города.
По традиции на празднике районная организация «Белая Русь» чествовала самого пожилого жителя нашего города Виткина Моисея Давидовича, который родился 13 июля 1919 года в д. Хоимск Костюковичского района Могилевской области. Ему исполнится 98 лет.
Сразу после окончания Гомельского пединститута призван в ряды Советской Армии. Дошел до Кенигсберга. Был тяжело ранен и 9 мая 1945 года выписан из госпиталя.
В г. Воложин приехал по направлению. 30 лет работал в образовании.
В семье Моисея Давидовича все педагоги – жена и 2 дочери.
Его жизненный и профессиональный путь является ярким примером отношения к своей семье и к труду, примером личности с богатой душой.
Его ратный подвиг и добросовестный труд отмечены многочисленными наградами.
В этот праздничный день поздравили самого молодого жителя города, В семье Николая Николаевича и Надежды Леонидовны Желтко 26 июня 2017 года родилась доченька Полина. Родителям маленькой Полины вручили подарки и игрушки.
1 июля 2017 года отдел ЗАГС Воложинского райисполкома соединил сердца двух любящих людей педагога Модекша Виталия и врача Кербич Алины. Их семейный стаж – 3дня, но у них впереди долгая счастливая семейная жизнь. Ценный подарок от районной организации получили молодожены.
Председатель районной организации РОО «Белая Русь» поздравила всех жителей города с Днем Независимости Республики Беларусь и пожелала им здоровья и счастья, а городу Воложину процветания.
Фотовыставка
С 5 мая по 14 мая работает фотовыставка "Память о великой Победе" из фондов краеведческого музея. Выставка рисунков учащихся Хойникского района "Война и память глазами детей".
Майстар-клас
Каб запамінальна адзначыць Міжнародны дзень сям'і - завітайце ў Літаратурны на майстар-клас “Ствары свой радавод”!
Падчас праграмы ўдзельнікі даведаюцца:
А пасля кожны створыць уласнае сямейнае дрэва – дэкаратыўнае пано з дрэва, паперы і ніткі, якая сімвалічна злучыць карані, ствол і галінкі вашай сям’і.
Асаблівасць нашага радаводнага дрэва ў тым, што пасля майстар-класа яго можна будзе працягваць дапрацоўваць дома: дадаваць новыя лісточкі, галінкі, імёны і дапамагаць свайму дрэву расці разам з гісторыяй роду.
Падарыце сабе і блізкім магчымасць стварыць нешта сапраўды каштоўнае – памяць пра сям’ю, якая будзе захоўвацца праз гады.
Працягласць: 45-60 хв.
Удзел па запісе: +375 17 363-56-21 для груп ад 3 чал.
Выставка Татьяны Ласки
Семейная гостиная
Литературный вечер
Информационная минутка
Выставка
Приглашаем вас на выездную экспозицию одного дня, которая будет работать 14 мая 2026 г. на территории ФОКа (г. Воложин, ул. Партизанская, 19).
Время работы с 09:00 до 17:00, стоимость - 5 рублей. Желающие группы могут записаться по телефону 55-8-65 (Воложинский краеведческий музей)
Акция
Акция «Я и моя семья — без сквернословия» — это республиканское просветительское мероприятие в Беларуси, направленное на воспитание культуры речи, осознание пагубного влияния мата на личность и укрепление семейных ценностей.
ОСНОВНЫЕ АКЦЕНТЫ:
15 мая в рамках празднования международного дня семьи состоится диалоговая площадка священника с учащимися школ.
Тематическая экскурсия
В предверии Дня Победы государственное учреждение "Дзержинский районный историко-краеведческий музей" приглашает посетить тематическую экскурсю "От начала войны до парада Победы".
22 июня 1941 г. и 9 мая 1945 г. Две даты, разделённые сотнями дней войны. Одна экскурсия, которая проведёт вас через всю хронику подвига - от страшного утра в Бресте до триумфа на Красной площади.
Вы увиде подлинные экспонаты первых и последних дней войны: солдатские треугольники, осколки сарядов, личные вещи тех, кто дошел до Берлина.
Это живой разговор, где каждый экспонат имеет голос. Экскурсия подходит взрослым и детям от 10 лет.
Для групп от 10 человек.
Время: по согласованию.
Длительность: 45 минут.
Предварительная запись обязательна.
Телефон: 6-97-27
Выставка живописи самодеятельного художника втрой половины 20 в. Григория Ивановича Колчина. Талантливый художник, интересный человек, чье дество пришлось на военные годы он запечатлел в своих картинах эпоху 1970-х - начало 1980-х годов. Тема Великой Отечественной ойны занимала большое место в его твоочестве.
Выстава
Дзяржаўная прыродаахоўная установа "Нацыянальны парк "Браслаўскія азёры" і Навукова-даследчая ўстанова культуры "Браслаўскае раённае аб'яднанне музеяў" запрашаюць наведаць выставу "Браслаўскі край: погляд праз аб'ектыў".
Цэнтральнае месца на выставе займаюць больш 20 фотаработ арнітолага, фатографа, старшага навуковага супрацоўніка Нацыянальнага парка "Браслаўскія азёры" Валерыя Юрко, на якіх адлюстравана прыгажосць прыроды Браслаўшчыны. У дапаўненне да фотаздымкаў на выставе прадстаўлены прадметы з фондаў музейнага аб'яднання.
Выставка
С 23 апреля по 15 мая в городских автобусах Лунинца проходит уникальная выставка.
ГУК «Лунинецкий районный краеведческий музей» подготовил фотопроект «Открытая фотопленка войны».
В основу проекта легли архивные материалы из фонда музея. Выставка позволяет жителям и гостям города соприкоснуться с историей прямо во время поездки в общественном транспорте.
Данная инициатива направлена на популяризацию исторической памяти и сохранение наследия Великой Отечественной войны.
Центральный Дом офицеров Вооруженных Сил Республики Беларусь, в рамках празднования Дня Победы
6 мая 2026 года, в рамках празднования Дня Победы, в Оршанской городской художественной галерее В.А.Громыко начала работу выставка фоторепродукций работ участников Студии военных художников (Центральный Дом офицеров Вооруженных Сил Республики Беларусь).
Студия военных художников была создана 12 декабря 2003 года по инициативе Министра обороны Республики Беларусь генерал-полковника Л.С.Вальцева. У ее истоков стояли народные художники Беларуси: Михаил Савицкий, Виктор Громыко, Леонид Щемелев, Георгий Поплавский и Иван Миско.
В экспозиции представлено 17 фоторепродукций картин художников, в которых нашли свое отражение как тема Великой Отечественной войны, так и современные будни Вооружённых Сил Республики Беларусь.
Контактный телефон: 8(0216)56-37-50
Вечер отдыха
Музейное занятие
Семейные посиделки
Презентация фотовыставки портретов современных писателей Минской области (автор Рагнед Малаховский)
Интерактивная игра
Час воспоминаний
Литературно-игровая программа
Круглый слот, посвященный Дню семьи
Поэтическое путешествие
Семейная встреча
Урок патриотизма
Семейный праздник
Семейная литературная игра
Районный фестиваль-конкурс
Семейные посиделки
Вы прасілі - і мы зрабілі! Новыя прыгоды паноў Кубліцкага і Заблоцкага ўжо зусім хутка на нашым імправізаваным "драўляным экране".
Што ж адчыбучаць нашыя шалапуты гэтым разам? З кім пазнаёмяцца, як правядуць час? Таямніца, якая зусім хутка адкрыецца. Прыходзьце, каб пазнаёміцца з батлейкай і паглыбіцца ў захапляльны свет герояў Пятра Васючэнкі.
Запіс па тэлефоне +375 17 355 22 95
Выставка
Старая-старая сказка
Час искусства
Приглашаем на мастер-класс по плетению горлячки - традиционного неглюбского девичьего украшения!
Горлячка - это шейное украшение из бисера, является элементом неглюбского женского костюма. Такой себе неглюбский чокер.
Горлячка была обыденным украшением, которое еще в первой половине 20 в. носила почти каждая женщина любого возраста.
На мастер-классе каждый начнет делать свою горлячку. Мы не успеем сделать ее полностью. Но вы будете знать технологию, и легко сможете закончить украшение дома.
Бисер для украшения мы предоставим. Но если вы хотите взять определенный с собой, то понадобится бисер 2-х или 3-х цветов - по одному пакетику каждого цвета. Размер бисерной бусинки - на ваш выбор. Чем крупнее бусина - тем быстрее сплетется горлячка, но и более широкой получится.
*Мастер-класс подходит для возраста от 12 лет.
Обязательна предварительная запись по телефону +375 232 50-96-98 (с 10:00 до 18:30).
День семейного чтения
Профилактическая беседа
В субботу 16 мая состоится матч 4 тура чемпионата Минской области по футболу (региональный этап второй лиги Республики Беларусь)
ФК «ФОЦ Воложин принимает у себя ФК «Ракета» г.Жодино
Матч состоится на стадионе микрорайона «Сельхозтехника»
Всех желающих приглашаем на домашний матч
Нам нужна ваша поддержка!!!Пожелаем парням удачи и победы!
Приурочена Году белорусской женщины
Конкурс детский рисунков мелом
Мы ведаем, што ў мінулым годзе вам вельмі спадабаўся наш конкурс дзіцячых малюнкаў крэйдай на панадворку музея, які на некаторы час ператварыўся ў казачнае рознакаляровае палатно. Таму мы вырашылі зрабіць гэта традыцыяй і паўтарыць такі конкурс і ў гэты раз! Мы прапануем дзеткам прадставіць свае малюнкі крэйдай на тэму “У бабуліным акенцы”. Зусім хутка наступіць лета, і многія адправяцца на вакацыі да бабуль і дзядуль у вёску. Што можна ўбачыць з акна бабулінага дома: рэчку, куранят на двары альбо яблыню ў пяшчотнай квецені?
Прыходзьце да нас 16 мая ў 18.30 у дворык музея, каб увасобіць у жыццё свае фантазіі з дапамогай каляровай крэйды!
Удзел бясплатны, лепшыя малюнкі будуць адзначаны прызамі! Да конкурсу дапускаюцца дзеці любога ўзросту.
Выставка солдатским писем
Приглашаем на выставку солдатским писем «Письмо домой: слово, которое бережёт». С 12 по 17 мая ГУ «Бегомльский музей народной славы» открывает небольшую, но глубокую по содержанию выставку солдатских писем, приуроченную ко Дню семьи.
В экспозиции представлены подлинные фронтовые письма уроженцев нашего края. Треугольники, пожелтевшие листки, строки, написанные в перерывах между боями или в землянках, – всё это дошедшие до нас голоса отцов, братьев и сыновей. В них нет пафоса, но есть самое важное: любовь к близким, тоска по родному дому, надежда на встречу и несгибаемая вера в Победу.
Выставка проходит в рамках акции «Я и моя семья – без сквернословия». Фронтовые письма наших земляков становятся живым свидетельством того, как чистое, искреннее и бережное слово способно поддерживать нравственные силы, сохранять человечность в нечеловеческих условиях и укреплять семейные узы.
Выставка напоминает: именно память о родных людях помогала нашим землякам выстоять, сохранить человечность в нечеловеческих условиях и пройти через всю войну. Эти письма стали мостом между фронтом и тылом, а сегодня – бесценным свидетельством силы семейных уз, духовной стойкости и преемственности поколений.
Акция направлена на возрождение культуры общения, воспитание уважения к родному языку и напоминание о том, что доброе слово не только согревает душу, но и становится опорой для будущих поколений.
Посетив экспозицию, вы увидите, как именно речь отражает внутреннюю культуру человека и как важно передавать детям привычку говорить красиво, честно и без лишних слов.
Экспозиция будет особенно интересна семьям, школьникам и всем, кто хочет прочувствовать историю не через сухие даты, а через личные, дошедшие до нас строки. Рекомендуем посетить выставку вместе с детьми и старшими родственниками – это повод для живого диалога о прошлом, о ценности мира и о том, как слово бережёт жизнь.
Приходите, чтобы прочитать историю войны глазами тех, кто её прожил. Письма ждут вас.