Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

Гульнёва-пазнавальная праграма “Летнія розгары”

20.06.2017

17 чэрвеня для дзяцей летніка  Ракаўскай школы  супрацоўнікамі Ракаўскага Цэнтра народнай творчасці была арганізавана гульнёва-пазнавальная праграма “Летнія розгары”.  Напачатку дзеці пазнаёміліся з прадметамі ўжытку  нашых продкаў, з творчасцю майстроў у сёняшні час.  Затым з задавальненнем слухалі расповяд пра традыцыйныя  музычныя інструменты і іх гучанне. А пасля і самі, пад кіраўніцтвам Елізаветы Станіславаўны Пятроўскай., прынялі непасрэдны ўдзел у выкананні народнай песні “Саўка ды Грышка лядзілі дуду”. Скончыўся ўрок фальклору вясёлым  карагодам “Картузэ”.

Задайте вопрос