Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

“Жыві, красуй мая вёсачка!”

11.09.2015

У Валожынскім раёне даўно існуе традыцыя ў вяснова-летні перыяд праводзіць святы вёсак, святы маланаселеных, аддаленых вёсачак, у якіх жывуць, працуюць нашы землякі. Важнымі момантамі ў іх правядзенні стала: ушанаванне самага старэйшага і самага юнага жыхароў, ветэранаў працы, юбіляраў, гаспадароў лепшага падворка, знакамітых землякоў, выставы народных майстроў і інш. Цікавымі і адметнымі прайшлі святы в. Ракаў з нагоды 550-годдзя і в. Пугачы.

Не меньш цікавымі сталі святы і ў маланаселеных вёсках такіх як: в. Асінаўка, в.Нелюбы, в. Відэйкаўшчына, в. Алянава, в.Капусціна, в.Дубіна-Юрздыцкая і інш. Добры настрой стваралі жыхарам і артысты аматары. Ды і самі вяскоўцы з задавальненнем спявалі разам з імі, ішлі ў скокі вясёлых беларускіх танцаў, частавалі ўсіх традыцыйнымі нацыянальнымі стравамі.