Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Гудзеў кірмаш, звінела песня…

24.09.2015

Завяршаецца праца работнікаў сельскай гаспадаркі па ўборцы ўраджаю, вынікі якой шчодра прадстаўляюцца на гарадскім рынку. Павесяліць пакупнікоў – задача работнікаў устаноў культуры раёна. Першымі, 20 верасня, распачалі выступленне ўдзельнікі народнага ансамбля народнай песні “Сваякі” раённага Цэнтра культуры. Гледачы весела і шчыра віталі сваіх любімых артыстаў, дорачы апладысменты. Вабіла вочы прадстаўленая выстава вырабаў народных майстроў народнага аб’яднання “Скарбніца”.

Наступныя кірмашы адбудуцца: 27 верасня, 25 кастрычніка, 01, 07, 15 лістапада 2015 года, якія будуць таксама суправаджацца выступленнямі мастацкіх калектываў і асобных выканаўцаў раёна. Запрашаем на Валожынскі кірмаш!!!