Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Гісторыка-краязнаўчае падарожжа з мультымедыйнай прэзентацыяй “Валожыншчына – наш родны край”

19.01.2017

Гісторыка-краязнаўчае падарожжа з мультымедыйнай  прэзентацыяй “Валожыншчына – наш родны край” да 77-годдзя з часу ўтварэння Валожынскага раёна прайшло 18 студзеня 2017 года на базе Валожынскага прафесійнага сельскагаспадарчага ліцэя. Мерапрыемства было падрыхтавана супрацоўнікамі Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі  сумесна з Валожынскім краязнаўчым музеем.

Вядучыя – загадчыца аддзела абслугоўвання чытачоў і інфармацыі А.Ф.Сугака і бібліятэкар аддзела С.М.Ацесленка гаварылі аб тым, што Валожыншчына – гэта наша малая Радзіма, якой мы можам па праву ганарыцца. Бібліятэкары расказалі навучэнцам ліцэя аб людзях, якія складаюць гонар і славу нашага раёна – дзяржаўных дзеячах, пісьменніках і паэтах, працаўніках сяла, вытворчасці, сацыяльнай сферы. Гучалі вершы мясцовых паэтаў аб нашым родным краі.

Дырэктар Валожынскага краязнаўчага музея Н.П.Лоўчая і супрацоўніца музея Н.У.Бобрык прадэманстравалі падрыхтаваную да падзеі мультымедыйную прэзентацыю “Валожынскаму раёну – 77”, падчас якой пазнаёмілі прысутных з асноўнымі вехамі развіцця нашага раёна, паказалі шмат фотаздымкаў з фондаў краязнаўчага музея.