Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

ПАДРЫХТОЎКА ДА ЖНІВА

08.07.2021

Пасля падзеі

На базе СГУ “Бабровічы” прайшоў раённы семінар “Гарачай уборачнай пары – арганізаваную і добрасумленную працу”.

На мерапрыемства, якое ладзілі ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама і райкам прафсаюзаў работнікаў агра-прамысловага комплексу, былі запрошаны кіраўнікі, галоўныя аграномы, інжынеры, эканамісты, спецыялісты па ахове працы сельскагаспадарчых арганізацый Валожыншчыны, старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый работнікаў АПК. Атрымалася так, што на момант яго правядзення сельгаспрадпрыемства наведала кіраўніцтва дзяржаўнага вытворчага аб’яднаня “Белпалівагаз” і ўнітарнага прадпрыемства “Мінскаблгаз”. Генеральны дырактар апошняга Юрый Кукліцкі першым узяў слова. Ён адзначыў, што ў іх арганізацыі надаецца шмат увагі такому сур’ёзнаму і важнаму пытанню, як бяспека працы. На гэта ў вялікай ступені ўплываюць вытворчая дысцыпліна, стан тэхнікі, годныя ўмовы. Наогул, як гаворыць прымаўка: прыгожы самалёт добра лётае. Трэба старацца, каб і на вытворчасці ўсё было прыгожа, тады і людзі будуць старацца працаваць, падтрымліваць парадак, а калі іх яшчэ заахвоціць матэрыяльна, то вынікі не прымусяць сябе чакаць. На заканчэнне сваёй прамовы Юрый Віктаравіч пажадаў прысутным бяспечнай і спакойнай уборачнай кампаніі і добрых ураджаяў.

Дырэктар СГУ “Бабровічы” Юрый Бяляўскі коратка расказаў пра гаспадарку: наяўнасць тэхнікі і яе стан, рамонт, што ідзе ў майстэрні, адкрыцці сваіх шынамантажу і пункту тэхнічнага абслугоўвання, устаноўцы 18 відэакамер у майстэрні і па ўсім перыметры мехдвара. Юрый Генрыкавіч запрасіў гасцей на прапускны пункт, дзе расказаў пра новаўвядзенні і прадэманстраваў, як любы механізатар яго праходзіць. У пачатку і канцы працоўнага дня, калі работнік устаўляе картачку-пропуск, фіксуецца час, адбываецца фатаграфаванне і агляд алкатэстэрам. Усё гэта вельмі спрыяе захаванню працоўнай дысцыпліны.

Галоўны інжынер гаспадаркі Аляксандар Пратасевіч правёў удзельнікаў семінара па майстэрні. Таксама ён расказаў пра падрыхтоўку зернеўборачных камбайнаў, машын і абсталявання КЗС да ўборкі ўраджаю і прапанаваў на свае вочы ўбачыць, як яна вядзецца.

Далейшы працяг семінар меў у Бабровіцкім культурна-спартыўным цэнтры. Пра ход падрыхтоўчых работ да жніва ў раёне паведаміў начальнік упраўленя па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Андрэй Загорскі. З дакладам “Бяспека працы і прадухіленне няшчасных выпадкаў у час правядзення ўборачнай кампаніі” выступіў начальнік Маладзечанскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Вадзім Вансовіч. На яркіх прыкладах ён паказаў, да якіх цяжкіх наступстваў можа прывесці невыкананне, здавалася б, зусім нязначных патрабаванняў тэхнікі бяспекі.

Старшы інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксей Сухадолец засяродзіў увагу прысутных на патрабаваннях пажарнай бяспекі да корма- і зернеўборачнай тэхнікі і пры правядзені ўборачнай кампаніі. Пра медыка-санітарнае забеспячэнне ў перыяд масавых палявых сельскагаспадарчых работ распавёў галоўны ўрач раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Павел Сарока. Пытанне вытворчай дысцыпліны і захаванасць матэрыяльных каштоўнасцей у час уборкі ўраджаю закрануў намеснік начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Аляксандр Акушка, транспартнай бяспекі – старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Валожынскага РАУС Вадзім Пасека. Намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Вольга Павіч падняла тэму аплаты працы. Важнае пытанне работы сельскагаспадарчых машын у ахоўных зонах ЛЭП узняў інспектар Дзяржэнерганагляду Уладзімір Макей. Пра арганізацыю прафсаюзнай работы ў час уборачнай кампаніі расказаў старшыня райкама прафсаюзаў работніказ АПК Вікенцій Адамовіч. Вынікам усім папярэднім выступленям прагучалі яго словы пра тое, што чалавечае жыццё неацэнна, і трэба прыкласці ўсеагульныя намаганні, каб жніво прайшло без здарэнняў.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара

Галерея изображений