Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Ахова працы

13.07.2022

З кукурузай і рапсам павінны намалаціць 100 тысяч тон зерня.

Калі якасна і без страт усё ўбяром – гэта пасільная для нас задача.

Так ахарактарызаваў сёлетні ўраджай збожжавых і зернебабовых культур, што вырас на палетках, старшыня Валожынскага райвыканкама Яўгеній Круковіч, які прыняў удзел у раённым семінары на тэму “Бяспека працы падчас правядзення ўборачнай кампаніі-2022”. Ён прайшоў у аўторак на базе КСУП “Пяршаі-2014”. Яго арганізатарам сталі ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама і раённая арганізацыя прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

    Яшчэ раз нагадаць пра складальнікі поспеху на ўборцы хлеба кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў, галоўным аграномам і інжынерам, спецыялістам па ахове працы, старшыням пярвічных прафсаюзных арганізацый – такая асноўная мэта мерапрыемства.

    Практычная частка прайшла на мехдвары КСУП “Пяршаі-2014”. Падрабязна пра гаспадарку і яе эканамічнае становішча расказаў дырэктар КСУП “Пяршаі-2014” Віктар Шалаш. Вельмі змястоўна пра гатоўнасць зернеўборачных камбайнаў, машын і абсталявання гаварыў галоўны інжынер Аляксандр Нямкевіч. Ён спыніўся на самых важных і асноўных момантах бесперабойнай работы тэхнікі на жніве – і тут, па словах Аляксандра Мікалаевіча, дробязей не бывае. Інжынер газавай гаспадаркі Валянцін Халевіч далажыў пра гатоўнасць зернеўборачнага комплексу на газавым абсталявання, дадаўшы, што зусім хутка ў КСУП “Пяршаі-2014” будзе ўведзены ў эксплуатацыю яшчэ адзін зернесушыльны комплекс.

    Далей прысутныя пераехалі ў адміністрацыйны будынак. Размову распачаў старшыня райвыканкама. “Так спрадвеку склалася, што ўборка хлеба – святая справа для кожнага, хто працуе на зямлі, – адзначыў Яўгеній Міхайлавіч. – У тых, хто аднёсся па-гаспадарску да зерня і рапсу, сёлета вырас добры ўраджай. З кукурузай павінны намалаціць 100 тысяч тон. Калі якасна і без страт усё ўбяром – гэта пасільная для нас задача”.

   Кіраўнік раёна звярнуў увагу, што ў сувязі са складаным эканамічным становішчам у свеце каштоўнасць кожнага зярняткі вырасла ў разы. Таму трэба максімальна захаваць вырашчанае на палях. “Для дырэктара сельгаспрадпрыемства цяпер галоўнае – правільна арганізаваць працэс уборкі, а далей займацца асенняй пасяўной, зрабіўшы стаўку на азімы ячмень, які ў суседзяў-аграрнікаў паўднёвых рэгіёнаў сёлета дае на клін звыш за 50 цэнтнераў з гектара”, – дадаў Яўген Круковіч.

    На жніве важная кожная акалічнасць: пачынаючы ад выпуску тэхнікі на палеткі да забеспячэння здаровых і бяспечных умоў працы. Аб гэтым гаварылі начальнік упраўлення райсельгасхарчу Віктар Леонік, вядучы спецыяліст Наталля Варабей, начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Сівы, галоўны санітарны ўрач раёна Павел Сарока, інспектар Дзяржэнергагазнагляду Уладзімір Макей, начальнік Дзяржаўтаінспекцыі Леанід Гіль, старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Вікенцій Адамовіч.

    Яны акцэнтавалі ўвагу на забеспячэнні транспартнай і пажарнай бяспекі, папярэджанні няшчасных выпадкаў на вытворчасці, захаванні працоўнай і вытворчай дысцыпліны, санітарна-бытавых умоў для хлебаробаў. Усё скіравана на тое, каб уборачная кампанія прайшла зладжана, арганізавана, без спешкі і самае галоўнае – без надзвычайных здарэнняў.

Галерея изображений