Адрес: 222370, Беларусь, Минская обл., Воложинский р-н, г.п. Ивенец, ул. Музейная, 2
Телефон: 63541, маб. +375295638493
Эл. адрес: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
11 верасня 1957 г. у г.п.Івянец быў адкрыты мемарыяльны музей
Ф.Э. Дзяржынскага.
Узгадаем некаторыя эпізоды з 60 – гадовага жыцця музея.
Першым дырэктарам музея быў Л.А. Сокал-Кутылоўскі (1957-
1958гг.).
На працягу 37 год нязменным дырэктарам быў заслужаны работнік культуры БССР Мікалай Сямёнавіч Карнееў (1958 – 1995).
1969 г. Пасля капітальнага рамонту і рэканструкцыі будынка музея (замена пячнога ацяплення цэнтральным, вадзяным, паляпшэнне планіроўкі і асвячэння залаў і г.д.), была скончана пачатая ў 1968 г. вялікая праца па стварэнню новай экспазіцыі музея Ф.Э. Дзяржынскага. Мастакі-афарміцелі экспазіцыі: Э.К. Агуновіч, А.І. Рыбчынский, А.А. Царэнка і В.Г. Дзідзенка.
У новую экспазіцыю было ўключана ледзь не на палову больш экспанатаў, чым існавала раней - 765.
Новая экспазіцыя музея Ф.Э. Дзяржынскага стала месціцца ў вестыбюлі, шасці залах і калідоры музея. (Агульная плошча 202,5 кв.м.)
1972г. Да 95-годдзя з дня нараджэння Ф.Э. Дзяржынскага на хутары Дзяржынава былі праведзены значныя работы па добраўпарадкаванню тэрыторыі, рэстаўраваны падмуркі ўсіх пабудоў, усталяваны мармуровы бюст, мемарыяльная дошка і 49 велізарных валуноў, якія сімвалізуюць кожны год жыцця Ф.Э. Дзяржынскага. У спецыяльна пабудаваным доме побач з былым жылым домам быў адкрыты філіял музея Ф.Э. Дзяржынскага - плошча экспазіцыі філіяла склала 65 м. кв. Аформілі экспазіцыю філіяла мастакі Мінскага мастацка-вытворчага камбіната Дзядзенка В.Г. і Безбердый М.В.
1977г. На падставе сабраных у музеі матэрыялаў і «тэматыка-экспазіцыйнага плана» пасля завяршэння капітальнага рамонту і рэканструкцыі будынка была створана новая, цікавая і змястоўная экспазіцыя. Яна размешчана ў 6 залах, вестыбюлі і калідоры музея (агульнай плошчай 330 кв. м., з якіх экспазіцыя філіяла музея ў Дзяржынава складае 64 кв. м.).
Экспазіцыя створана мастакамі Мінскага мастацка-вытворчага камбіната Кандрацьевым У.Д. (Галоўны мастак экспазіцыі) і Квасковым В.А.
1992 г. Упраўленне культуры Мінаблвыканкама выдала загад «Аб частковай перапрафілізацыі дзейнасці абласнога музея Ф.Э.Дзяржынскага». З гэтага часу калектывам музея вядзецца праца над зборам і захаваннем прадметаў народнага мастацтва.
2004 г. У Дзяржынава адноўлены дом сям'і Дзяржынскіх з пастаяннай экспазіцыяй, што стала штуршком для стварэння самастойнага музея.
23 студзеня 2006 г. Музей Ф.Э.Дзяржынскага перайменаваны ў дзяржаўную ўстанову “Івянецкі музей традыцыйнай культуры”.
У наш час дзяржаўная установа “Івянецкі музей традыцыйнай культуры” шматфункцыянальны комплекс. Адміністрацыйны будынак уключае гісторыка-краязнаўчую экспазіцыю, шыкоўную арыгінальную залу керамікі і пастаянную выставу твораў карыфея нацыянальнага разьбярства Апалінара Фларыянавіча Пупко.
Але сапраўдным каштоўным дыямантам паўстае Цэнтр рамёстваў пры музеі, дзе дзейнічаюць ганчарння і майстэрня ткацтва, кузня і майстэрня мастацкай апрацоўцы драўніны з разгаляванымі пазнавальнымі экспазіцыямі па спецыфічнаму профілю. Тут праводзяцца заняткі гурткоў і ёсць магчымасць для наведвальніка акунуцца ў сакральную таямніцу стварэння твора майстрам.
У сядзібна-паркавым комплексе канца ХІХ ст. працуе музейны аб`ект “Карчма” і музей местачковага побыту. На тэрыторыі, упрыгожанай драўлянымі скульптурамі і альтанкамі-навесамі, для наведвальнікаў створаны ўмовы для культурнага адпачынку пад шатамі старасвецкіх дрэваў.
Экспазіцыі музея працуюць:
аўторак – субота - з 9.00 да 17.00, абедзены перапынак 13.00 – 14.00,
нядзеля - з 10.00 да 16.00, выхадны – панядзелак.
Кошт уваходных білетаў
Музей экспазіцыя |
Цэнтр рамёстваў |
Агульны кошт |
|||
“Ганчарня” “Ткацтва” |
“Кузня” “Апрацоўка драўніны” |
“Музей местачковага побыту” МА “Карчма” |
|||
Для школьнікаў і студэнтаў |
1 BYN |
1 BYN |
1 BYN |
1 BYN |
4 BYN |
Для дарослых наведвальнікаў |
2 BYN |
2 BYN |
2 BYN |
2 BYN |
8 BYN |
Экскурсійнае абслугоўванне
экскурсіі праводзяць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея
Музей экспазіцыя |
Цэнтр рамёстваў |
Агульны кошт |
|||
“Ганчарня” “Ткацтва” |
“Кузня” “Апрацоўка драўніны” |
Музей местачковага побыту |
|||
Для ўсіх катэгорый наведвальнікаў (група да 20 чалавек) |
5 BYN |
5 BYN |
5 BYN |
5 BYN |
20 BYN
|
Увага! Згодна Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры грамадзянам прадастаўляецца права бясплатнага наведвання музея-запаведніка для агляду экспазіцый, створаных на аснове ўласных музейных фондаў адзін раз у месяц -першы аўторак кожнага месяца.
Прадастаўляецца права бясплатнага наведвання музея-запаведніка для агляду экспазіцый, створаных на аснове ўласных музейных фондаў, пастаянна для:
— інвалідаў;
— ветэранаў Вялікай Айчынный Вайны;
— ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы;
— грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу;
— дзяцей да сямі гадоў;
— дзяцей-сірот;
— дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;
— асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;
-асоб, з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю;
— музейных работнікаў
Апошняя пятніца кожнага месяца – уваход бясплатны.
Конец формы
Начало формы
Конец формы