Івянецкі Дом культуры пабудаваны ў 1962 годзе. З 2015 года набыў статус дзяржаўнай установы культуры “Івянецкі Дом культуры”
Адрас: 222370, Мінская вобласць, Валожынскі раен, г.п.Івянец, вул.Піянерская, 3
E-mail:ivenec.domkultury@yandex.by
Дырэктар Станіслаў іванавіч Бурачэўскі
Раб. тэлефон: 53-3-07
У ДУК “Івянецкі Дом культуры працуе 10 клубных фарміраванняў:
- Народны агітацыйна-харэаграфічны ансамбль “Журавінка”
- Танцавальны калектыў “TESS”
- Лялечны гурток “Шарада”
- Узорны тэатр лялек “Вандроўка”
- Ансамбль цыганскай песні “Ромалэ”
- Гурт эстраднай песні
- Клуб аматараў сучаснай музыкі “Дыскаманія”
- Клуб пажылых людзей “Талака”
- Літаратурна-мастацкае аб’яднанне “Гасціба”
- Вакальны калектыў “Жамчужынка”
17 ліпеня 2019 года ў ДУ “Івянецкі музей традыцыйнай культуры” адбылася пазнавальная праграма “Беларуская лялька” для удзельнікаў мастацкай самадзейнасці Івянецкага Дома культуры. Цікавую праграму правяла супрацоўнік музея Задрэйка Таццяна Антонаўна. Яна пазнаёміла ўдзельнікаў з абрадавымі, абярэжнымі, ігравымі, сувенірнымі лялькамі. Дзяцей вельмі ўразіла тое, што лялькі, як знакі-сімвалы, неслі ў сабе вялікую інфармацыю, маглі замяніць каляндар, служылі абярэгамі і выконвалі шмат іншых роляў у жыцці чалавека і грамадства.
Дзеці з захапленнем слухалі паведамленне, актыўна ўдзельнічалі ў гутарцы, прадэманстравалі веды пра народныя святы і каштоўнасці сям’і. Самым цікавым для дзяцей стаў майстар-клас па вырабу лялек. Дзеці сваімі рукамі змаглі стварыць лялькі, якія потым атрымалі ў падарунак.
21 чэрвеня на пляцоўцы каля Івянецкага Дома культуры адбылося народнае Свята “Купалле” . Упершыню на свята былі запрошаны байкеры не толькі з г.п.Івянец, але і з г.Валожына, што стала адным з яскравых момантаў На сваіх матацыклах яны правезлі па паселку дзяўчат у народных строях, якія зазывалі гасцей на Свята. Распачалося свята з акцыі “Спляці вянок”, у якой прынялі ўдзел усе жадаючыя дзяўчаты. На пляцоўцы каля Дома культуры працавалі гандлёвыя кропкі, атракцыёны для дзяцей.
Увазе івянчан быў прадстаўлена харэаграфічная замалеўка “Купальскі карагод”, канцэрт з удзелам ансамбля “Журавінка” і эстрадных выканаўцаў. У рамках Года малой Радзімы пачэснае права запаліць купальскі касцер было нададзена майстру-разьбяру па дрэве Задрэйка Мікалаю Вітольдавічу, які сваей творчасцю праслаўляе родны паселак не толькі ў Беларусі, але і па-за межамі роднай Краіны. На свята была запрошана поп-група “PROвокация”, якая парадавала івянчан сваімі музычнымі нумарамі.Завяршылася свята святочнай дыскатэкай.
23 мая на базе ГУК «Ивенецкий Дом культуры» состоялся районный семинар-практикум для директоров и художественных руководителей клубных учреждений культуры по тэме: “Арганізацыя вольнага часу дзяцей і падлеткаў метадам далучэння да аматарскай мастацкай тэатральнай творчасці. Лялька ўчора, сёння і заўтра”.
Директор, Бурачевский С.И., рассказал о работе своего учреждения. Режиссёр образцового театра кукол «Вандроўка», Божена Олеговна Нюшкова и руководитель коллектива-«спутника» «Шарада» Задрейко Татьяна Генриховна познакомили присутствовавших с организацией и особенностями работы в своих коллективах. Интересное и увлекательное путешествие в страну сказки на современный лад под названием «Маша и Колобок» провели участники театра кукол «Вандроўка». Юные актёры своей игрой подарили всем хорошее настроение, а зрители, соответственно, благодарные аплодисменты.
Интересным моментом семинара стало выступление директора Раковского центра народного творчества Лембович Кристины Станиславовны, которая поделилась опытом работы театрального кружка «Жаронцы», познакомила с одним и древних видов театральнаго народного творчества батлейкой, иллюстрацией её персонажей, моментов представлений.
Божена Олеговна Нюшкова провела мастер-класс по изготовлению кукол и реквизита для постановки спектакля, поделилась опытом своей работы с детьми в коллективе.
Завершением программы семинара стало посещение музея. Директор ГУ «Ивенецкий музей традиционной культуры» Адамович Валентина Тадеушевна провела интересную экскурсию по залам музея и мастерской.
Участники семинара-практикума имели возможность приобрести на память сувенирную продукцию местного мастера-гончара Владимира Сосновского.
5 июня 2019 года народный агитационно-хореографический ансамбль «Журавінка» порадовал своими концертными номерами посетителей и участников 29 международной специализированной выставки «Белагро – 2019» на сценической площадке ТЛЦ «Глобус Парк».
15 чэрвеня ансамбаль польскай песні “Івянчанка” прыняў удзел у Свяце культуры Польшчы ў г.Мінску. На галоўнай сцэне па пл.Свабоды гледачы атрымалі асалоду ад яскравых вакальных і танцавальных нумароў не толькі ансамбля польскай песні “Івянчанка”, але і калектываў шматлікіх польскіх дыяспар Беларусі. У выкананні ансамбля прагучалі польскія народныя песні, песні з рэпертуару Эдыты Горняк і польскай рок-групы “Чэрвоны гітары”.
3 ліпеня ў Івянцы прайшло свята да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў “Беларусь помнит”. Пачалося свята з урачыстага мітынгу, прысвечанага 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Працягнулася свята харэаграфічнай замалеўкай “Куточак Беларусі”. Больш за 5 гадзін доўжыўся святочны канцэрт, у якім прынялі ўдзел калектывы і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Івянецкага Дома культуры. Завяршылася свята святочным салютам.