Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Узорная студыя эстраднай песні “Праменьчыкі” ДУК “Валожынскі раённы Цэнтр культуры”

Узорная студыя эстраднай песні «Праменьчыкі» створана на базе раённага Дома культуры ў красавіку 1992 года. У складзе студыі – удзельнікі ад 10 да 18 гадоў. Калектыў неаднаразова падцвярджаў найменне «ўзорны».

Калектыў узорнай студыі эстраднай песні «Праменьчыкі» праводзіць актыўную работу па прапагандзе і папулярызацыі эстраднай песні, заўсёды знаходзіцца ў творчым пошуку, пастаянна ўдасканальвае сваё майстэрства і не спыняецца на дасягнутым. Асноўны састаў калектыву на працягу апошніх шасці гадоў застаецца нязменным.

Калектыў прымае ўдзел амаль ва ўсіх мерапрыемствах, што праводзяцца ў горадзе і раёне. Удзельнікі неаднаразова прымалі ўдзел у рэгіянальных і абласных фестывалях-конкурсах.

З верасня 2020 года кіраўніком калектыву з’яўляецца Салко Мікалай Андрыянавіч.

Калектывам-спадарожнікам «Праменьчыкаў» з’яўляецца студыя эстраднай песні «Вясёлыя ноткі», якім кіруе Лужынская Таццяна Сяргееўна. Узрост удзельнікаў складае ад 5 да 10 гадоў.

Последнее изменение 17.11.2020