19.05.2017
14 мая на базе Ракаўскага Цэнтра народнай творчасці адбылося свята для дзяцей гурткоў “Апельсін”, “Чыжыкі” і “Магрэціны жаронцы” і іх сем’яў, прымеркаванае да Міжнароднага Дня сям’і. Праграма свята была цікавай і разнастайнай. Напачатку адбылася прэзентацыя творчых работ выставы, падрыхтаванай дзецьмі супольна з бацькамі. Затым удзельнікі гуртка “Магрэціны жаронцы” (кір. Лямбовіч Х.С.) прадставілі тэатралізаваную лялечную пастаноўку “Мушка-зелянушка і камарык насаты тварык”. Далейшае дзейства разгарнулася на вуліцы. Пасля абраду кумлення дзятва з задавальненнем бавілася ў народныя і спартыўныя гульні, чыталі загадзя падрыхтаваныя вершы пра сям’ю, спявалі. Завяршылася свята салодкім сталом.