Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

“Вясновы букет”

30.05.2017

У чарговы раз, у IX Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы народных мастацкіх рамёстваў “Вясновы букет”, які адбыўся у г.Мінску, прымалі ўдзел майстры народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца” ДУК “Валожынскі РЦК”. Сярод майстроў, якіх было амаль паўмільёна, Валожыншчыну прадстаўлялі Алег і Ірына Капуста (ганчарства), Наталля і Мар’яна Лукашык (лялька), Хрысціна Лямбовіч (ткацтва пояса), Кастусь Пятроўскі (кавальства), Наталля Рэут (выцінанка), Канстанцін Матус (жывапіс). Дыпломамі фестываля 3-месца і грашовымі прэміямі ўзнагароджаны: Хрысціна Лямбовіч, Наталля Рэут, Наталля Лукашык.

Пажадаем майстрам творчых поспехаў!