26.05. 2017г., ЦНТ
26 мая для вучняў 5 “В” кл. Ракаўскай школы (кл. кіраўнік Конаўка Г.У.) быў арганізаваны Дзень імянінніка. Сустрэча адбылася напярэдадні Сёмухі, таму мела тэматыку гэтага свята. Падчас сустрэчы дзеці пазнаёміліся з сёмушнай традыцыяй, самі пяклі яйкі, частаваліся. Для веснавых імяніннікаў прагучалі віншавальныя словы і былі ўручаны памятныя паштоўкі.